Читаем У барвах зямлі полностью

А яно – пачакаць не хоча...А яно затрымацца – не можа!Час няўмольны,немы,шалёны,упарта круцiць кола-арбiту.– Досыць!Немаўля толькi, бачу, не чуе:малако,вочы мацi,промнi –Вечнасць!А што ж мне, спазнаўшаму болей?Не нудзiцьнепазбежнаюстратай!– Ну, чакай жа!. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . I з падмурка – бетоннай гранi –адштурхнуцца!Мацней,што сiлы!– Возьмем!У каруселi зялёнай iмчуся:...Конi,конiкi,травы – побач!. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Цёплы вецер твар абвявае,дорыць птушак суседства, пахіперацвіўшых у стоме красак...Радасць!. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Слабнуць пальцы...Ужо не ўтрымацца –цэнтрабежнасцiЗлая Сiла... *Колькі птушак. Колькі зеляніны.Лета, затрымайся на хвіліну.К. І. Галчынскі ***Занік матораў шум за плошчамі лясоў,растаў і бляск неонавы, халодны,а пах зямлі, спрадвечны, першародны,свідруе грудзі знойдзеным ізноў....Дзве ніткі каляін праз рэдкі хмызў пануры ельнік, скрозь імхом спавіты.Я, мабыць, зноў дарогі пераблытаў –і месца тое, а чужы абрыс...Мкнучыся ў думках сотні раз сюды –мыляем крок, губляючы сляды...О, як шмат часу ўжо ў нябыт сплылоі як змяніліся мы самі!...Тут недзе сіл набралася жыццё,каб упрыгожваць гарады агнямі.



***А жолуд – прарасце вясной...Мiнуць гады i непагоды.I будзе дуб высокi мойў глыбокiя ўглядацца воды!..Сплыве благое. Цiшынятакая ўсё вакол абдыме,як быццам не было i днягрымотна-гулкага над iмi.Драчыны крык начы спакойне пераб’е ў лугах зарэчных.А нехта ўзнiме позiрк свойў лiстоту кроны... векавечнай.I ў роўным месячным сяйве размерана кладуцца ценi –магчыма, зноў перажывенеабвяргальны сэнс iмгненняў,калi ва ўладзе цiхiх думне лiчыць сэрца дзён пражытыхi ў непаўторны светлы сумняўдачы цiшынёй спавiты.Прыклаўшы да маршчын ствалашчаку гарачую, жывую,адчуе, што сама прыйшлахвiлiна, так чакаў якую.Даўмеецца: за небакрай,за моры тры хадзiць цi варта,каб адшукаць чароўны Край,што снiцца, так жаданы, ўпарта?***Нявольнікі сваёй душы,дзеля чаго аберагаемзнікомы бляск жывой зарынад непахісным небакраем?!....Радзіма, дзіўны водар траўнад Шчарай, у чмяліным гудзе!..І кветак іншых – не прызнаў,І спеў – заўжды адзіным будзе:тут, толькі тут, дзе вольхаў раднад нетаропкаю вадою,і май надзей, і лістапад –над пасівелай галавою.Былых ахвяр няхай граніт,паліраваны аж да ззяння,бярэ на скронь халодных плітўжо толькі яснае світанне,не напалоханы нічымсарочы крык кустоўе будзіць.І так, з няведамых прычын,падзякай напаўняе грудзі...



Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия