Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Пасьля камфорту 7-ай роты Аляхновiч апынуўся ў 14-ай "запретнай".

Чаму? За што? Што здарылася?..


На Вэгэракшы

Раз, восеньскiм днём, калi я ўжо рыхтаваўся спаць, у маю камару шпарка ўвайшоў камандант:

- Зьбiрай свае манаткi! Хутчэй!

Я астаўпеў. Куды?

Мяне павялi на прыстань. Пасадзiлi на параплаў. Павезьлi ў Кем.

Пасьля шасьцёхгадовага побыту ў лягеру мяне ўжо не ўважалi за небясьпечнага вязьня, якi захацеў-бы ўцячы, дык прызналi магчымым перавесьцi на зямлю. 3 абтоку ўцячы немагчыма, а на зямлi бывалi здарэньнi ўдалых уцёкаў.

Прывезьлi мяне ў Кем, малое мястэчка за 10 кiлёмэтраў ад узьбярэжжа Белага мора. За мястэчкам стаяць драўляныя баракi, абведзеныя калючым дротам. Тут жывуць вязьнi.

Гэтае выклятае месца мае назоў "Вэгэракша", што ў карэльскай мове значыць: шлях ведзьмаў.

Частка прадпрыёмстваў, у якiх працуюць вязьнi, стаiць тут-жа, у драцяной агарожы. Тутака ёсьць: электроўня, друкарня, гарбарня, фабрыка цацак. За агарожай знаходзяцца: сталярня, швальня i канцылярыя, якiя абслугоўваюць лягеры.

Вязьнi, што працуюць за драцяной агарожай, маюць пропускi на права хадзiць да мястэчка. Аднак тамака iз сталымi, вольнымi жыхарамi нiякага лучэньня ня маюць, бо гэта магло-б мець прыкрыя для адных i для другiх вынiкi.

У некаторых крамках, якiя ёсьць у мястэчку, гэтаксама няма емiны, як у лягерных "ларкох". На тутэйшым торжышчы можна дабраць толькi два прадукты: малако ды часам чорны хлеб.

Кормяць вязьняў на "Вегэракшы" зусiм таксама, як i на Салоўках: даюць салоную рыбу ды полiўку з рыбы. Дык згаладалыя людзi цягаюцца берагам ракi, шукаючы адпадкаў емiны, бо ўсялякiя адпадкi i сьмяцьцё скiдаюць тутака на бераг ракi.

Абставiны жыльля тут шмат горшыя, чымся на Caлоўках. Вязьнi жывуць у драўляных бараках, поўных блышыцаў, на двухпаверхавых нарах. Няма й гутаркi аб тым, каб чалавек меў хоць нейкую палiчку над галавой - дзеля асабiстага карыстаньня. Гэтак тут цесна. Тыя, што зьмяшчаюцца на споднiх нарах, трымаюць свае рэчы, судзьдзё й прадукты ў скрыначках пад нарамi, а хто на верхнiх, той мусiць трымаць ўсё дабро ў галавах.

Крадуць таксама, як i на Салоўках.

Наганяюць да працы паводле пануючае ў СССР сыстэмы "ўдарнiцтва" й "спаборнiцтва". Усе залiчаюць сябе да "ўдарнiкаў", усе стараюцца выперадзiць другiх у выкананьнi работы вышэй за норму, бо iнакш не атрымаюць права купляць прадукты, якiя ад часу да часу зьяўляюцца ў крамках.


На гiтары граю

Чалавек у вастрозе, адарваны ад звычайных жыцьцёвых клопатаў, жывучы на ўсiм гатовым, мае шмат часу дзеля контэмпляцыi. Думаю, што гэтае жыцьцё з гэтага боку падобнае да манаскага.

Сяньня, калi я кладуся спаць, я думаю аб тым, якi я заўтра павiнен нарыхтаваць матар'ял для газэты, дзе дастаць махоркi, не забыцца заплацiць рахунак за электрычнасьць i да г. п.

Там гэтых клопатаў няма.

Там - з глыбiнi памяцi прасякаюць у сьведамасьць успамiны мiнулых дзён. Успамiнаюцца дзiцячыя гады змалку дзён, ажывае ў памяцi мiнулая маладосьць - найлепшая пара ў жыцьцi i поўная найбольшых памылак, маладосьць, якая выкоўвае ўсё далейшае жыцьцё.

Але найчасьцей успамiналiся сталыя гады, асаблiва гэты мамэнт, якi меў гэткае значаньне для майго лёсу - пэрыяд маiх прабальшавiцкiх сымпатыяў, мае шуры-муры з "Грамадой", мой выезд у Саветы, якi закончыўся Салоўкамi...

I, здавалася, даўно забытыя, у маёй памяцi з усёй падрабязнасьцяй ўваскрасалi сцэны, гутаркi з Мiхайлоўскiм, з Тарашкевiчам, зь iншымi... Мой прыезд у Менск, мае iдыятычнае захопляваньне савецкiм ладам, мае расчараваньнi... I я скрыгатаў зубамi ад злосьцi на сябе самога й на iншых, на тых, хто намаўляў мяне ехаць, хто багаслаўляў мяне на гэтае падарожжа...

I часта ўвечары, вярнуўшыся з работы, калi камара нашая пачынала жыць сваiм вячорным жыцьцём, хто гуляў у шахматы, хто сёрбаў сваю пакiнутую ад абеду полiўку,- я сядзеў у куточку на сваiм тапчане i, бздрынкаючы на гiтары, цiха пяяў песьню, якую сам надумаў...

Гэтак я "душу себе отводил"...

На жаль, не магу тут перапiсаць свае песьнi, бо кожны куплет быў вельмi няпрыстойны. Магу зьмясьцiць толькi адзiн куплет з маленечкiм пропускам.

На гiтары граю, нi аб чым ня дбаю:

жыву як у раю -

першы сорт!

Зьеўшы пшонны кляйстар*

п...ць я майстар.

i не хвалячыся

б'ю ракорд!


* У гэты час нас штодня бязь зьмены кармiлi прасянай (пшоннай) кашай.

Прыпеўка:

Дзякуй, дзякуй, дружа мой Тарасе!

i табе таксама, Сымон Рак!

за вашыя рады,

за вашыя зрады,

якiм я паверыў

як дурррак!


- Аляхновiч! Што ты там мармычаш сабе пад нос? - пыталiся таварышы.

- Нiчога... пяю песьню адну беларускую.

- Ну, й песьня! Што нi слова, то мацяршчына!..

Гэтак я любiў сабе iншы раз "душу отвести..."

Але гэтага мала. Надзеi на вызваленьне няма нiякай. Трэба нешта надумаць. Трэба знайсьцi нейкую саломiнку, за якую можна-б было ўхапiцца.

I я надумаў для сябе гэтакую "саломiнку".

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное