Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Будзем стаяць на матэрыялiстычным гледзiшчы. Бязь нiякае мiстыкi. Думка мая, скажам, ёсьць нешта матэрыяльнае. Я шлю яе ў прастор. Яна ляцiць на хвалях этэру цi на нейкiх iншых, няведамых... Усё роўна, гэта няважна! У думках сваiх заўсёды - стаючы ў чарзе, iдучы на работу, лёгшы на нары - заўсёды я паўтараю адно: "я хачу быць на волi!" I думка мая ляцiць у прасторы, шнуруе, перасякаецца зь iншымi i... раз адзiн, можа, штырхнецца з думкай, якая можа мець уплыў на мой лёс... I робiцца тады гэткi "court schluss..." нешта трашчыць, ламаецца, робiцца нейкi неспадзяваны пераварот у маiм лёсе...

I я думаў... Думаў i лятуцеў. Пераносiўся думкай у родную Вiльню, на бераг Вяльлi, сядзеў на пляжы пад Вэркамi або хадзiў па добра знаёмых вулiцах...

Камара ўжо храпла сном зморанага катаржнiка, а я, лежачы на нарах, пераносiўся далёка ад Салоўкаў iз слабой iскрай надзеi, што думка мая, маё гарачае хаценьне здолеюць зрабiць нейкую зьмену ў маiм лёсе.

Гэткай сваей саматужнай тэорыяй я стараўся дадаць сабе духовай сiлы, стварыць саломiнку, за якую ў безнадзейнасьцi майго палажэньня мог-бы ўхапiцца...

* * *

Летась мне трапiла ў рукi адна надзвычайная кнiжка, у якой я прачытаў*:

* Prentice Mulford "Pręci śmierci".

..."Кажная з нашых думак - гэта рэальнасьць,- гэта сiла. Кажная думка - гэта цэгла ў твораным лесе - злым цi добрым.

Хто ў дадзены мамэнт павiнен жыць у паганай хаце, блага харчавацца, сябраваць зь людзьмi грубымi i някультурнымi, хай бязупынна пратэстуе ў сваiх думках супраць усяе гэтае нядолi! Хай духова жыве ў iншым, прыгажэйшым доме... сярод iншых людзей,- гэты стан ягонае душы сам давядзе яго да чагосьцi лёпшага, без намаганьня, бяз прымусаў...

Будзь толькi багаты духам, фантазiяй i сьведамасьцю, a ўсё гэта прыйдзе... Галоўны настрой цi заняпаду духу, цi трыумфу, у запраўднасьцi стварае ўсе фiзычныя абставiны жыцьця...

"He абмяжоўвай нiколi будучых магчымасьцяў..."

Домiнантай маiх настрояў было гарачае жаданьне вызваленьня, туга за iншым жыцьцём, хаценьне выбрацца на волю...

А ў перамешку з гэтым

на гiтары граю,

нi аб чым ня дбаю...


Газэта й радыё

Што другi дзень выходзiць тутака друкаваная газэта "Трудовой Путь", рэдагаваная й складаная вязьнямi. Газэта ўсьцяж заклiкае да павялiчэньня прадукцыйнасьцi працы i "кляймiць" усякiя правiннасьцi вязьняў.

У кажнай роце i ў кажным прадпрыёмстве ёсьць радыёгукальнiк, злучаны з цэнтральнай станцыяй на Вэгэракшы.

На працягу ўсяго дня чуем заахвочваньне да наследаваньня найлепшых ударнiцкiх брыгадаў i словы асуджэньня ды пагрозы адказнасьцяй для тых, хто не спраўляецца iз сваёй рабочай нормай,- а ўвечары злучаюць нас iз Macквой, скуль чуем лекцыi, бягучыя весткi (i там усё ў ударнiцкiх тэмпах), канцэрты, опэру. А самай поўначы (паводле заходняэўрапэйскага часу - а 10-й гадзiне вечару) чуюцца нязьменна гукi савецкага гiмну (iнтэрнацыяналу), i пасьля да 2-ое гадзiны ўначы злучаюць нас iз сталiцамi эўрапэйскiх гаспадарстваў. Слухалi мы часта Бэрлiн, Вену, Прагу, Варшаву...

Пасьля ўсiх гэтых нясьцiханных гутарак аб "ударнiцтве" й "спаборнiцтве" дзiўнае ўражаньне робяць гукi фокстроту, якiя плывуць да нас зь нейкае эўрапэйскае кавярнi. У перапынках чуваць бразганьне судзьдзя, гул галасоў людзкiх... Галодны, у лахманах вязень слухае гэтыя гукi i лятуцiць аб сытым жыцьцi, жыцьцi ў чысьцiнi,- не аб камфорце, але аб найбольш элемэнтарных абставiнах запраўды людзкага жыцьця. Усё гэта - такое далёкае, недасяжнае... Наплываюць наiўныя думкi аб чыстым каўнерыку, аб эўрапэйскай вопратцы, аб шыкарных жанчынах, аб залiтай сьвятлом залi, аб красках... Наплываюць думкi аб усiм, што чалавек страцiў назаўсёды. Гэта-ж - ня сон. Там, недзе далёка, за колькi тысяч кiлёмэтраў, людзi жывуць iнакш... Там, недзе, у "капiталiстычных" краёх людзi не памiраюць ад голаду, ня знаюць ГПУ...

Гэткiм шляхам iмкнуцца думкi вязьня пад гукi фокстроту, пачутага праз радыё з эўрапэйскае кавярнi...

Стаiць вязень, абапёршыся аб сьцяну, i слухае. Закруцiлася сьляза ў воку. Добра, што нiхто ня бачыць: таварышы спяць. Ён лятуцiць... А блышыцы пачулi пажыву... шпарка паўзуць па сьцяне да лятуценьнiка, што прытулiўся да яе... Лезуць за каўнер i - варочаюць яго да запраўднасьцi...

Трэба баранiцца ад блышыцаў... Дый спаць пара ўжо. Дай Бог, каб сон быў без кашмараў! Заўтра рана трэба падымацца на работу...

А стуль - здалёк, праз тысячы кiлёмэтраў, радыёвыя хвалi нясуць гукi музыкi, калышуць да сну...


У iзалятары

13-га лiпеня 1933 году, калi я ў сваiх кашарах еў атрыманую на абед полiўку з "таранi", прыбег, задыхаўшыся, пасланец ад IСО, клiчучы мяне чым хутчэй з сабой:

- Хутка! Разам з рэчамi - марш у IСО!

Я ажно зьбялеў ад жаху. Што такое? Нiякае вiны я не пачуваў за сабою. Ax, праўда! Я прыпомнiў, што колькi дзён назад у мяне ўкралi пропуск на права выходзiць за калючы дрот. Той, у каго кралi гэткага роду дакумант, адказваў звычайна двухтыднёвым арыштам. Але гэта не датычыла да ICO. Дык калi клiчуць мяне да гэтае ўстановы, значыць, што справа шмат паважнейшая...

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное