Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Саромлiвасьць у гэткiх абставiнах зьнiкае. Жывуць, як першабытныя людзi. Памiраюць ад цынгi, сухотаў, дызэнтэрыi, а найбольш - ад плямiстага тыфусу. Памiраюць таксама ад зьнясiленьня, ад голаду. Плата за работу выдаецца iм у натуры, але норма працы такая вялiкая, што выканаць яе, асаблiва для чалавека слаба кормленага, вельмi цяжка,- дык работнiк... не атрымвае поўнае порцыi хлеба, а гэтулькi, як старыя й дзецi: 200 грамаў.

Паводле лёзунгаў: "общественное питание есть путь к социализму", нiхто сабе асобна стравы не гатуе, дый, папраўдзе, няма чаго гатаваць! На гэта ёсьць агульныя кухнi. А гэныя кухнi даюць на абед мiску салонае полiўкi ды часамi салоную рыбу.

Дык ссыльныя лепш хочуць жыць у вастрозе, у канцэнтрацыйным лягеры, дзе работа лягчэйшая й порцыя хлеба сталая, чымся на гэткай "волi". Ад такога жыцьця масава ўцякаюць. Неяк пашэнцiла iм дабрацца да Масквы - цi то пехатой, цi "зайцам" - у таварных вагонах; але ў Маскве на вагзале рупнае вока агентаў ГПУ выкрыла iх i аддало ў рукi сьледчых уладаў. За ўцёкi чакала iх кара трох гадоў у канцэнтрацыйным лягеры.

У Бутырках я бачыў шмат гэткiх зьнясiленых сялян - пераважна ўкраiнскiх, бо Украiна дае найвялiкшы працэнт ссыльных пасяленцаў у паўночных тундрах. Бачыў, як яны, пасьля галадухi прагавiта глыталi вастрожны "паек" хлеба (400 гр.) i, ня могучы заспакоiць iм - пасьля доўгага "посту" - пачуцьця голаду, вышуквалi ў ваколiцах "парашы" лупiны ад гуркоў ды iншыя адпадкi, выкiданыя тымi, хто атрымлiваў ежу ад сваiх зь месца.

Вастрожныя таварышы тут часта зьмянялiся. Бадай штотыдня, звычайна ўначы, дзьверы камары з трэскам расчынялiся, i наглядачы выклiкалi вязьняў, прызначаных на этап, у вагульнай цiшынi чулася чытанае прозьвiшча, i ўласнiк ягоны мусiў адказаць, называючы сваё i бацькава iмя. Пасьля хутка складаў свае манаткi i ўжо быў гатовы ў дарогу ў страшное заўтра, якое чакала на яго недзе ў няведамых краёх. Толькi вывеўшы з камары i сабраўшы ўсiх разам, абвяшчалi iм, у якi лягер яны паедуць.

Пасля гэткага працерабленьня нашае камары, яна на працягу тыдня iзноў запаўнялася. Бадай штодня пушчалi сюды ўсё новых i новых вязьняў. Ведама, кажнага новага таварыша абкружалi й распытвалiся: хто ён, скуль, за што? Заспакоiўшы сваю цiкавасьць, яго пакiдалi ў супакоi i ўжо больш ня цiкавiлiся ягонай асобай.


Спозненыя жалi

Неаднойчы, лежучы ўвечары на нарах, гутарыў я з маймi суседзьмi. У гэтай усьцяж пераменнай хвалi вязьняў сустрэў двух землякоў, родам зь Вiльнi, работнiкаў iз шкляное гуты, былых грамадаўцаў. Зачараваныя мiражом "сацыялiстычнага будаўнiцтва", яны перайшлi мяжу, перакананыя, што знойдуць тут сваю другую "работнiцкую бацькаўшчыну", а знайшлi вастрог, пасьля чакаець iх канцэнтрацыйны лягер i ўрэшце - ссылка некуды на работы на далёкай поўначы, што ня лепш за жыцьцё ў лягеры. Цяпер вочы ў iх расчынiлiся, яны шкадавалi свайго кроку, клялi агiтатараў, тужлiва ўспамiналi родную Вiльню. Ня раз гутарыў я з работнiкам з Лодзi, былым камунiстам, якi прыехаў у СССР гэтак сама нелегальна зь нейкай paботнiцкай дэлегацыяй на нейкiя савецкiя ўрачыстасьцi. Дэлегацыю, ясна-ж, прыймалi вельмi добра. Гэта яму спадабалася. Калi iншыя паехалi назад, ён застаўся. Прыхадзень з Захаду, не асвоены з савецкiм рэжымам, ён пачаў лiшне голасна выказваць свае крытычныя ўвагi. Дык трапiў у вастрог i цяпер, лежучы побач са мной на нарах, кляў камунiзм i камунiстых, чакаючы на далейшы свой лёс. Спаткаўся я i з дэзэртырам iз польскага войска - з аднаго з падвiленскiх палкоў: той таксама шкадаваў свайго кроку.

Спозьненыя жалi!

Усе яны тутака - непатрэбныя. Тыя, хто бачыў жыцьцё ў "буржуазных" краёх, тыя, што могуць параўнаваць тамтэйшае жыцьцё з жыцьцём краю "пераможных пяцiгодак", уважаюцца за элемэнт няпэўны. Там, на Захадзе, яны патрэбныя, каб шырыць фэрмэнт, дык там iх падтрымваюць грашыма. Тут, у СССР, лёгка стаюцца "контр-рэвалюцыянэрамi". Толькi собская моладзь, моладзь, якая ўзрасла пасьля рэвалюцыi, моладзь, якая ня можа сабе ўявiць, што недзе можна купляць хлеба колькi хочаш, бяз картак i чаргi - толькi гэткая моладзь мае цану ў "сацыялiстычным гаспадарасьцьве".

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное