Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Аднак-жа i сярод гэткае моладзi пашыраецца фэрмэнт. Папытаўся я раз у аднаго маладога чалавека, нездаволенага наяўным палажэньнем, якi лад здаецца яму лепшым? Адказаў, што савецкi, але бяз Сталiна!.. Iншы апавядаў, за што яго пасадзiлi ў вастрог. Належаў ён да групы тэрарыстых. Манiлiся зрабiць замах на Сталiна. Дзе, калi, як - гэтыя падрабязнасьцi ня былi абдуманыя. Мелi адну зброю: рэвальвэр, узяты гвалтам у нейкага мiлiцыянта. Як звычайна здараецца, адзiн iз таварышоў здрадзiў. "Змова" выкрылася. - За ўвесь час бытнасьцi мае ў савецкiх вастрогах я нi разу не спаткаў контр-рэвалюцыянэра "з праўдзiвага здарэньня". Усе тут гэтак запуджаныя, кажная вольная думка гэтак станоўка забiваецца ў зародку, што аб нейкiм рэвалюцыйным выступленьнi ня можа быць гутаркi. Больш таго, людзi, засуджаныя за запраўдную цi выдуманую вiну, замiж ненавiдзець наяўны лад i сваiх прыгнятальнiкаў, часамi гавораць: "справядлiва гэта... улада ведае, што робiць... я быў слабы, хiстаўся... гэткiя непатрэбныя... мяне аддалi дзеля загартаваньня... дый што значыць адно мае жыцьцё або нават i тысячаў гэткiх, як я, раўнуючы да гэтага вялiкага будаўнiцтва..." i г. д.

Гэта ўжо запраўдны псыхоз!

Гутарыў я з адным iнжынэрам, якi належаў да пашыранага да нядаўнiх часоў тыпу "вредителей" (шкоднiкаў),- аднаго з тых, што самi сябе аплёўваюць i прызнаюцца да нязробленых злачынстваў. Хадзiў iз кута ў кут па нашай прасторнай камары i, чухаючы рукой чупрыну, апавядаў:

- Чорт ведае, што мы там наплялi! Проста, тварылi раман аб нябывалых рэчах. Загiпнатызавалi нас, цi якi чорт?! Здавалася нам, што гэтак лепей... Лепей i для нас, i для справы сацыялiзму...


Канвэер

Сустракаючыся з новымi вязьнямi, якiя прыбывалi ўсьцяж у нашую камару, я даведаўся ад iх аб новых спосабаў допытаў у ГПУ. У першыя гады пасьля майго арышту фiзычнага прымусу пры допытах ня было. Бiлi адно толькi на пагранiчных пастанях ГПУ. Цяпер гэта робiцца пры допытах даволi часта - нават у Маскве. Ведама, да кажнага вязьня розны бывае падыход. Адных стараюцца прымусiць да падпiсаньня вымаганых паказаньняў бiцьцём, другiх - толькi пужаньнем. Часта добрыя вынiкi дае спосаб, называны "канвэерам". Iснасьць яго - у тым, што вязьня пазбаўляюць магчымасьцi спаць.

Асобы, якiя вядуць допыты, зьмяняюцца чарадою, а вязень можа часам задрамаць нейкiх 5-10 часiнаў, калi чародны мучыцель ягоны крыху прыпозьнiўся.

Гэткiя допыты трываюць часам ажно сем дзён i нават даўжэй - у залежнасьцi ад нэрвовае сыстэмы вязьня. Калi вязень засынае, мучыцелi аблiваюць яго сьцюдзёнай вадой або бразгаюць яму нечым над вухам.

"Думкi каламуцяцца,- казаў мне вязень, якога дапытвалi "канвэерам" пяць дзён,- забываешся значаньне слоў. Замiж iменьняў людзей блытаюцца на вуснах геаграфiчныя назовы. Здаецца, быццам, там узьдзелi на галаву нейкую зялезную шапку. Я колькi разоў хапаўся за галаву, каб зьняць гэную шапку, i быў зьдзiўлены, калi далонi намацвалi замiж яе - мае собскiя валасы... Патрэба сну гэткая вялiкая, што гэтага выказаць словамi нельга..."

Ня дзiва, што "вредители", маючы гэткую шапку на галаве, твораць раманы аб нябывалых рэчах...


Таварышы з Саловак

Раз дзьверы камары расчынiлiся, i празь iх увялi тры новыя пастацi, зьнясiленыя, але непадобныя да масы ўцекачоў. 3 зацiкаўленьнем прыглядаўся я да iх, тым балей, што адзiн зь iх быў у шэрым салавецкiм "бушлаце" - знаёмай мне вопратцы катаржан. Урэшце я падыйшоў да новапрыбылых i запытаўся ў чалавека ў "бушлаце":

- Выбачайце, таварыш, цi вы не з салавецкага лягеру?

Выйшла, што гэтак было запраўды. Зачэплены мною "таварыш" быў ксёндз А. Ф. Два другiя - ксёндз М. Б. i ксёндз В. П. Як я даведаўся, iх вывезлi зь лягеру, як i мяне, неспадзявана, раптоўна, ды з гэткай пасьпешнасьцяй, што П. i Ф. перавезьлi з Салавецкага абтоку на аэрапляне, бо параплаву ў той дзень ня было. Дык мы супольна ўжо пачалi дашуквацца прычыны перавозу нас у бутырскi вастрог. Таму, што ўсе здагадкi - пасьля глыбейшае развагi - выходзiлi беспадстаўнымi, мы ў рэшце рэштаў пачалi думаць, што рыхтуюцца нас абмяняць.

Думку гэтую падмацаваў ксёндз Б., кажучы, што мае некаторыя падставы спадзявацца абмену, бо ягоная радня ў Лiцьве стараецца аб гэта.

У Лiцьве?! Гэта зьбiла мяне з панталыку, бо я ня мог спадзявацца, каб Лiтва абмяняла мяне з Саветамi на арыштаванага камунiстага.

Бо калi-б я мог спадзявацца абмену, дык хiба толькi з боку Польшчы, дзе меў калегаў i прыяцеляў. Справа зноў зацямнiлася. Iзноў пачалiся пэсымiстычныя здагадкi: аб новай справе, аб пераводзе ў iншы лягер i г. д.

Змораны ўсякiмi дапушчэньнямi што да майго будучага лёсу, стаяў я ля ваконных кратаў, пазiраючы на сухотныя таполi, што расьлi на бутырскiм панадворку...

Назаўтрае ксяндзоў перавялi на iншы калiдор - сьледчы. Слабы праменьчык надзеi, якi на часiнку зазьзяў, гэтак сама хутка згас. Значыць - ня можа быць гутаркi пра абмен. Бо-ж ксяндзы, як вiдаць, былi прывезеныя ў Маскву дзеля новае справы...

Але чаму-ж мяне тут, у гэтай камары, трымаюць ужо другi месяц бяз допытаў, нiкуды ня высылаючы й не пераводзячы?

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное