Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

— О сіньёра, цяпер я разумею, у каго ўдалася нябёснай сваёй прыгажосцю ваша дачка!

— Наша дачка — яшчэ дзіця, васпан, — холадна прагаварыла Саламея. — Выбачайце, яна не мае досведу свецкага этыкету.

Італьянец рассыпаўся ў кампліментах наконт бязвіннага чароўнага дзіцяці, якое, безумоўна, стане з цягам часу дыяментам якогась каралеўскага двара. Зараз жа і выбачацца пачаў, каяцца, што па неасцярожнасці ўчыніў такія нязручнасці шаноўным падарожным... Змусіў сваіх слуг дапамагаць Сцяцко і Карусю ў выратаванні кола.

Карусь выконваў працу неяк дзіўна. Увесь час яму трэба было пранесці штось цяжкое паўз графа, ды яшчэ ўпусціць у гразь, змусіўшы фацэта адскочыць ды вылаяцца. Пранціш кусаў вусы, каб не зарагатаць. Пушчанскі дзікун відавочна гатовы быў насадзіць нахабнага італійца на рагаціну, як мядзведзя, каб не лупіўся на Лёднічанку.

Між тым Мануцы фантанаваў прапановамі, дзеямі і словамі так, што галава круцілася, як пасля бутэлькі такайскага. I гэткі ж непрыемны прысмак заставаўся. Каб экіпаж рамантаваць, пасажырам лепей выйсці. I чаму б не перачакаць у зручнай пазалочанай карэце, месца ў якой гаспадар з задавальненнем саступіць?

Урэшце Саламея і Сафійка сапраўды выйшлі з рыдвана — яго належала прыўзняць, каб вярнуць кола на месца. Вочы Мануцы гарэлі, як у галоднага ваўка, хаця нічым этыкету не парушаў. Не дурань.

А вось і з’яўленне цмока з пячоры... Прабачце, мізантрапічнага доктара з карэты. Тонкая, але дужая рука ўхапілася за дзвярны праём... Пранціш кінуўся падхапіць старэйшага сябра... Дзе там тое клятае крэсла на колах, з сабой прыхопленае? Але Чорны Доктар — што за дзіва? — выйшаў сам. Праўда, вельмі павольна i пахістваючыся. Саламея зараз жа падляцела падперці плячом упартага сужэнца... Ейны ўгневаны твар сведчыў, што адбылося тое, чаго яна баялася. На бледных звычайна шчоках доктара зараз гарэў румянак, у вачах з’явіўся шкляны ліхаманкавы бляск... Спажыў нарэшце свае сакрэтныя лекі, ганарлівец! Пранціш прыпомніў, як Лёднік ставіў на ногі аднаго старога езуіта, якому трэба было завесці каманду ў менскія сутарэнні, па езуіцкія скарбы. Скалечаны стары тады таксама расчырванеўся, бадзёра прайшоў куды трэба... А там зваліўся з сардэчным прыступам.

Мануцы падляцеў да доктара з прывітаннямі і выбачэннямі. Ці моцна яму дакучае ягоная... чорная меланхолія? Апошнія словы Мануцы вымавіў з нейкай асаблівай інтанацыяй, нібыта меў на ўвазе нешта зусім іншае.

Лёднік у адказ выключна ветліва пацікавіўся, як пачуваюцца чароўная жонка графа і анёлачак-сынок, ці не дужа назаляе бацьку бязвіннымі немаўлячымі пракудамі? Мануцы вытрымаў пранізлівы цёмны позірк, але не спапяліўся, а таксама адвесіў нешта выключна ветлівае з атрутай на дне.

А потым, калі доктар, сцяўшы зубы, садзіўся ў пазалочаную карэту — ну дурноцце ж было стаяць у гразі, на ветры, — Мануцы раптам учыніў нешта незразумелае... Тупнуў нібы выпадкова па нейкай трэсцы, тая падкінула ў паветра сасновую шышку... Шышка са свістам ляцела проста Лёдніку ў патыліцу. Не даляцела — распалася на дзве паловы, акуратна рассечаная доктаравай шабляй. Усё адбылося хутка, як вокам зміргнуць. Пранціш толькі маланкавы бляск ляза заўважыў. Лёднік, злосны, як шэршань, хаваў шаблю ў похвы. А вось Мануцы быў дужа задаволены. Значыць, адмыслова зладзіў палёт шышкі... Праверыць навыкі старога воя. I не звінаваціш спрытнюгу.

Сафійка пад суровым бацькоўскім прыглядам сядзела ў графскай карэце ціха, як мыш. Лёднік трымаўся за шаблю і пабліскваў моўчкі вачыма з глыбі чужой карэты. Пранціш сумленна займаў графа пустой свецкай балбатнёй, ад якой абодва не атрымлівалі ніякага задавальнення. Пані Ізабэла Чартарыйская зноў пасварылася з мужам, але дамаглася згоды і збудавала ў Лазенках цэлую вёску хацін з саламянымі дахамі, дзе прымае гасцей, апранутая ў пейзанку. Зараз у Гародні пачнуцца рэдуты, кажуць, на ix прыедзе сам расейскі канцлер Рапнін, амарат пані Ізабэлы. Паэт Станіслаў Трамбецкі напісаў паэму ў гонар каралеўскага пляменніка, пана Станіслава, з нагоды, што той усix сваіх сялянаў з маёнтка Альшэўніцы сабраў на баль і абвясціў, што вызваляе ад прыгону і аддае ў валоданне зямлю. Вялікі прагрэсіст пляменнік караля! Не дарэмна кажуць, што кароль менавіта яго рыхтуе ў свае пераемнікі. Сваіх жа законных дзяцей мець не можа... Тс-с, гэта таямніца, але такая была дамова з расейскай імператрыцай узамен за трон...

Пранціш слухаў, ківаў з самым разумным выглядам і намагаўся не выказваць ні ўхвалы, ні насмешкі.

Нарэшце кола рыдвана стала на месца. Мануцы кланяўся і лапатаў, што яму па дарозе з шаноўнымі Лёднікамі... I, дарэчы, ён добра знаёмы з чорнай меланхоліяй і ўмее з ёй ладзіць.

Пранціш адышоўся да пазалочанай карэты, каля задняга кола якой завіхаліся слугі, паклікаў насупленага Каруся, шапнуў ціхенька:

— Здаецца, графскую карэту хутка таксама направяць... Трывалыя ў яе колы, як думаеш?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения