Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Пранціш палічыў патрэбным зайсці да Баўтрамея. Адзіная свечка ганарыста ўздымала на чорным кноце трапяткі сцяжок святла. Сафійка, захутаная ў шэрую ваўняную хустку, тупала па пакоі, большым, чым Вырвічаў, ды наракала, што яна дарослая, а пані-маці не дапускае яе да акушэрскай практыкі. А Чорны Доктар сядзеў на нізкім і шырокім ложку з сеннікам змрочны, як груган, тым больш і нос у яго быў як дзюба.

— Халера... Не падабаецца мне, як тая кабета крычыць. Самому б глянуць... Гэх, валізку з лекамі Залфейка забрала... Не паспеў...

Відаць, гатовы быў сваю атруту выпіць, каб сіл хапіла дапамагчы. Вырвіч пазяхнуў.

— Кінь, Бутрым, нават каб на нагах быў — яшчэ ўгаворваць, каб мужыка пусцілі ў жаночую справу сунуцца? Першы раз, ці што? Дасць рады Саламея.

Лёднік упарта ссунуў бровы.

— Дапамажы сесці ў крэсла гэтае клятае.

Вырвіч ведаў, калі з доктарам бескарысна спрачацца. Праз нейкі час ён з грукатам штурхаў крэсла з эскулапам па калідоры, крыкі рабіліся ўсё больш хрыплымі, задыхлівымі... I раптам — цішыня.

Страшная цішыня.

Сафійка, якая трымала свечку, перарывіста ўздыхнула. Лёднік ухапіўся за крэсла.

Ціха.

Вось рыпнулі дзверы справа, высунуўся лысы гаспадар, выцер рукавом халата спацелы лоб... Вочы мітусяцца, хрысціцца, пераступае нагамі ў турэцкіх хатніх пантофлях, відаць, не наважваючыся ісці па навіны...

Бо ясна — кепскія навіны.

А з імі, як вядома, не размінешся нават на шырокім тракце.

Саламея вярталася ўпэўненай хадой, выпрастаная, са спакойным тварам, несучы цяжкую валізку. Але было ў яе вялікіх вачах нешта такое...

— На ўсё воля Божая...

У пана вознага з горла нават нейкі гук дзіўны вырваўся, нібыта сапраўды мыш віскнула...

Лекарка перахрысцілася тонкай рукой.

— Запозна. Каб тыдзень таму...

Возны сціснуў сківіцы, памаўчаў.

— А дзіця?

Саламея апусціла вочы.

— Яно ўжо даўно мёртвае.

Словы спачування, суцяшэння і апраўдання паляцелі ў спіну гаспадара непатрэбным сухім лісцем.

Пранцішу страшэнна не падабалася сітуацыя, у якой яны апынуліся. Собіла ж гаспадыні кінуць у мора залатыя ключыкі менавіта ў прысутнасці падазронай госці. Мяркуючы па ўсім, Лёдніку таксама прыходзілі ў галаву падобныя думкі, ён кусаў вусны, насцярожана паглядаў у цемру за акном і нават не перабіваў пытаннямі жонку, якая, намагаючыся захоўваць спакой і навуковую тэрміналогію, распавядала пра прэцэдэнт.

Магчыма, усё было б іначай, каб не жмінда-гаспадар. Траціць грошы на дактароў для цяжарнай жонкі не жадаў. А тыя дзве бабы, прыслуга хатняя, — нават не падышлі да няшчаснай, стаялі па кутах, малітвы бубнелі ды зёлкі палілі.

Пранцішу падалося, што Саламея нешта не дагаворвае. I трымаецца неяк... не так, як звычайна.

— Я пераапрануся, выбачайце...

Вырвіч толькі цяпер, прыгледзеўшыся, заўважыў на цёмнай сукенцы плямы. I рукі пані хавае. Што ж, лекарская справа — яна брудная і крывавая...

Лёднік усё-ткі злаўчыўся схапіць жонку за руку, калі тая праходзіла побач. Паднёс яе выпацканую ў цёмным даланю да вачэй.

— Што за парэз?

Саламея вырвалася.

— Лухта... Падрапалася.

— Пахне гноем. Апрацуй спірытусам.

Пані буркатнула нешта наконт таго, што варта давяраць майстэрству іншых лекараў, нават калі тыя — жанчыны.

Пранціш сышоў у свой пакой. Сну ні ў краі вока. Вось, здаецца, нечыя крокі... А гэта дзверы рыпнулі, ці падалося?

Дождж ператвараўся ў залеву. Дрэвы за акном усплёсквалі лістамі і стукаліся голлем, нібы плакальшчыцы, якім добра заплацілі. Падкаморы ўсё-ткі прыдрамаў, бо стукат галінаў раптоўна ператварыўся ў лязгат шабляў, ворагі чамусьці былі з ваўчынымі галовамі, але ў нямецкіх капелюхах з пёрамі, і іх было шмат, дужа шмат, Вырвіч ажно стаміўся адмахвацца шабляй... A і не шабля гэта зусім, а кіёчак, здаецца, той самы, якім Лёднік штурхаў сваё крэсла...

— Пан, пан, прачынайся!

Вырвіч па старой ваярскай звычцы першым чынам намацаў шаблю, а тады ўжо канчаткова прачнуўся. Цемра за акном яшчэ не перацякла нават у прыцемак.

— Карусь? Што такое?

— Уцякаць трэба. Мы падслухалі... Возны па людзей паслаў... Стрыгу будуць супакойваць.

Вырвіч ажно галавой натрое.

— Што ты мелеш? Якая стрыга-латрыга?

— Нябожчыца... Што ўночы мёртвае дзіця нарадзіла...

Нават круглы твар Каруся ў цемры здаваўся злавесным.

— Сцяцко патлумачыў... У іх у Карпатах звычайная справа. Парадзіха на чорную немач хварэла. I дзіця чорнае ўсё было. Калі галаву абаім не адрэзаць — па начах уставаць будуць, кроў піць.

— Блёкат нейкі... — раззлаваўся пан падкаморы. — А мы тут якім бокам?

— Пані Саламея дзіця стрыгі на свет дастала. У кроў ейную рукі мачала...

От жа ж паляндра чарговая ўчамярылася... Пранціш ліхаманкава апранаўся, успамінаючы, колькі набояў для пісталета прыхапіў. У суседнім пакоі таксама нешта пагруквала. Калі Пранціш выскачыў у калідор, Саламея і Сафійка ўжо выцягвалі са свайго пакоя крэсла з Лёднікам, а пані лекарка злосна шыпела:

— Не дам тваёй забойчай мікстуры. Усё адно не паспее падзейнічаць.

У сенцах гасцей пераняў змрочны пан возны.

— Што ж не па-людску паны сыходзяць? Такую бяду ў мой дом прынеслі...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения