Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Дваццаць год таму ў Слуцкім замку Вырвіч прабраўся ў пакой, дзе акрутны пан Геранім Радзівіл трымаў незвычайнай прыгажосці палонніцу. Была гэта Саламея Рэніч, сяброўка дзяцінства Баўтрамея Лёдніка. Бутрым тады, апантаны алхіміяй, заклаў нават сябе самога і аказаўся бяспраўным рабом збеглага шкаляра Пранціша Вырвіча. Але выручаць паненку гаспадар і слуга выправіліся разам. Пранціш ніколі не забудзе тую ноч, калі ў цемры вязніцы ягоную руку схапілі тонкія пальцы, і ён у абдоймах з Сільфідай слізгаў па тонкім шнуры над замкавым дваром, проста над галовамі варты, і ліў дождж, і было страшна і весела...

Лёднік тады распавёў пра сапраўдных сільфаў, якія жывуць на аблоках і часам спускаюцца да людзей... І могуць нейкі час жыць са сваймі абраннікамі, хаця тужаць па роднай стыхіі. Леднік і паглядаў на сваю Саламею часам, нібы яна была стыхійным духам, які зрабіў ласку сысці з аблокаў дзеля кахання да нявартага зямнога мужчыны...

Вырвіч страсянуў галавой: ну што ён нібыта развітваецца... Пані Саламея, захавальніца полацкіх сутарэнняў, такі ж нязменны агмень у гэтым свеце, як сцены Каложскай царквы са смальтавымі крыжамі!

Праўда, адхон, на якім стаіць Каложа, нетрывалы, адну са сценаў падтрымліваюць ужо толькі дрэвы... Але ж не можа быць, каб тыя сцены абрушыліся? Праўда?

Над Нёмнам ззяла вясёлкавай візантыйскай смальгай Каложская царква, і плылі караблі на ззянне яе крыжоў, і ляцелі душы на святло свайго Творцы...

Раздзел трэці

ЯК ПРАНЦІШ ДАВЕДАЎСЯ,

ШТО МАЕ ПРЫ САБЕ АРФАНУС

На гербе маленькага гарадка Бадэн, што хаваецца між парослых лесам узгоркаў даліны Хеленянталь, сядзіць у балеі пара сужэнцаў. Мясцовы князь з жонкай лечацца ад няплоднасці. Па дарозе на лекавыя воды, магчыма, менавіта вунь у тым густым ляску, які ўспаўзае на ўзгорак брунатна-залатым цмокам, два браты-разбойнікі скралі бяздзетную княгіню, а заадно ейныя тры спадніцы. Невядома, што ўчыніў князь, але ў хуткім часе яму вярнулі і жонку, і спадніцы, сужэнцы патрапілі ў сваю балею, а праз дзевяць месяцаў займелі спадчынніка. Віват цудадзейным крыніцам Бадэна!

Вырвіч, які разглядаў страката размаляваны герб на гарадской вежы, скептычна хмыкнуў. На ягоную думку, браты-разбойнікі ў гэтай цьмянай старадаўняй гісторыі з’яўляліся больш верагоднай панацэяй, чым смярдзючая вада. Але гжэчных паноў задавальняе толькі гжэчная версія. Вунь колькі такіх паважна шпацыруе па брукаванцы, што вядзе да Рамерквэле — рымскіх тэрмаў. Вадзіца з тых тэрмаў прасмярдзела ўвесь гарадок, як вывернутая гіганцкая бочка кіслай капусты. Але імператрыца Марыя Тэрэзія гэтыя крыніцы ўпадабала, не дарэмна ж там лячыліся яшчэ рымскія легіянеры, а магчыма, і той-сёй з цэзараў. А што ўхваліла венцаносная персона, адразу робіцца модным.

Вось і з’язджаюцца ў гарадок пад Венай усе навыперадкі. Мясцовыя ўжо азалаціліся на ўтрыманні гасцявых ды гульнявых дамоў, корчмаў ды бардэляў. Дзесь апоўдні куртуазная публіка прачынаецца, пару гадзінаў апранаецца, пудрыцца, прыклейвае мушкі, а тады выпаўзаюць, абавязкова з таямніча-стамлёным выразам твару, на гэты бульвар. Прыдзірліва адзін аднаго азіраюць, раскланьваюцца, абменьваюцца плёткамі... Адзін за адным адпраўляюцца да падножжа гары Кальварыенберг пасядзець у цёплай смярдзючай вадзіцы...

Вырвіч зморшчыў нос. Давялося ім з Лёднікам неяк пасядзець у бочках з гнілымі селядцамі, калі ўцякалі са Слуцкага замка ад Гераніма Радзівіла. Паўтараць няма жадання.

Пранціш скасавурыўся на партшэз, які побач валаклі чарнявы дзяцюк з квадратнымі плячыма і светлавалосы дужы юнак з трохі заспаным няўклюдным выглядам. Насілкі сціплыя, без пастаральных малюначкаў і залачонай разьбы, здабытыя ў наём. Вокны знутры завешаныя шчыльнай зялёнай тканінай. I твар дзяўчыны, якую Пранціш вёў пад руку, таксама завешаны вэлюмам. Няма чаго хросніцы свяціць абліччам на вачах юрлівай курортнай публікі... Дый жалобны ўбор адпалохвае цікаўнікаў.

Каб не важная сустрэча, нізавошта Вырвіч у гэты час іхнюю банду не вывеў бы на бульвар, дзе ўсе ўсіх вачыма ды языкамі аблізваюць. Хаця трапляюцца ж сярод стамлёнай начнымі прыгодамі публікі і праўдзівыя хворыя, якія прыехалі лячыцца, а не фіглі строіць. Добра яшчэ, імператрыца моцна цыкнула на гарадскія ўлады, і шпацыры былі бяспечныя: паліцмайстры на кожным кроку, любога дробнага зладзюжку зараз жа за руку схопяць. Зразумела, тое не тычыцца шулераў і махляроў у камзолах ды брыльянтах... Хто крадзе не прыгаршчай, а вазамі, паліцыі не баіцца.

Надвор’е выдалася добрае для лістапада — сонейка быццам толькі што ў тэрмах тых вымылася, ветрык залайдачыў, лужыны павысыхалі... Паветра празрыстае, аж звініць. Дзіва што народ на шпацыр напёр, як прусакі на свежы хлеб.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения