Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

— I ты, як цябе там, Выр-рвіч, — здзекліва працягвала пані, — паэта... «Згукі пекныя з Падняводдзя»... Ды яшчэ на мужыцкай гаворцы. Увесь мой двор рагатаў. Памятаю, як у судзе супраць мяне выступаў, язык як матавіла. А ты, доктар... — Тэрэза Радзівіл са свістам уцягнула паветра, — не ацаніў у свой час маю міласць, адпрэчыў, што я табе, нявартаму халопу, прапаноўвала... Другі б ад шчасця звар’яцеў! А цяпер — паглядзі на сябе, калека няшчасны, не здатны нат чарвяка раздушыць. Нікому ты цяпер не патрэбны, а мне тым болей.

Лёднік усеўся на падлозе, нязграбна падкурчыўшы хворыя ногі, але ўмудрыўся надаць сабе выгляд фараона, які назірае за пабудовай піраміды.

— Вы дарэмна так доўга ўнікалі прызначанага мною лячэння, ваша мосць, — а голас які паблажліва-ўладны. — Ваша хвароба зноў прагрэсуе. Беспрычынная жорсткасць, прылівы крыві, задыхлівасць... Вось і скура ўжо чырвоная ўся ад сасудаў лопнутых, і вочы памутнелі. Пачатак атлусцення назіраецца...

Вось жа прыпаліць доктар, дык прыпаліць языком... Пані Тэрэза, якая сапраўды калісь намагалася зрабіць Лёдніка сваім «хатнім улюбёнцам», ужо не крычала, а ciпела, вырачыўшы вочы:

— Атлусценне! Вочы памутнелі! Я табе ўчыню зараз лячэнне, паскуднік, і бандзе тваёй!

Раптам пліты ў нішы падлогі, у якой знаходзіліся ліцвіны, праваліліся... Усё адбылося вокамгненна. Вырвіч з галавой апынуўся ў цёплай вадкасці, закалаціў рукамі, нагамі... Калі вынырнуў глытнуць паветра, светлая пляма наверсе знікла.

Заманілі, як дурных шчанючкоў, каб патапіць!

У цемры, дзе не было й драбочка святла, затое неверагодны смурод, чуліся плюханне і чыясь лаянка.

— Бутрым! Ты дзе?

У доктара ж ногі не працуюць... Але Лёднік адгукнуўся зусім спакойна:

— Тут... Трымаюся. Гэта ж вада з вялікім дадаткам соляў і мінералаў... У ёй лягчэй быць на паверхні. Алесь, ты як?

— Нармальна... — адказаў нябачны хлопец і раптам усхліпнуў. — Тата, тата... Прабач... Я зноў цябе падвёў... Я... яне варты цябе...

Зноў усхліп, які перайшоў у мармытанні.

— Даведаўся, што пані маці памерла... Першая думка — што ж ты яе не ўратаваў... Як i Праксэду... А потым — гэтае заданне... I зноў нібыта праз цябе. Брудная палітыка... Прыгразілі, што калі не буду слухацца...

— Ціха, ціха, не самы зручны час для споведзі, — спакойна абарваў нервовы словапад Лёднік — ён валодаў здольнасцю набываць у час смяротнай небяспекі вось такую непрабівальнасць. — Мы жывыя, значыць, ёсць надзея патлумачыцца ў больш спрыяльнай абстаноўцы. Адчуваеце, тут плынь, і даволі моцная?

— Яшчэ б не адчуваць... — прабурчэў Вырвіч. — Ведаць бы, у які бок рушыць...

— Супраць плыні не мае сэнсу, — разважліва прамовіў Бутрым. — Значыць, аддаемся на волю бадэнскіх крыніцаў.

— Каб не пагубляцца, — напружана азваўся Вырвіч, які не адчуваў сябе надта моцным плыўцом.

— Гэта наўрад, — супакоіў доктар. — Мы ж не ў моры, а ў вузкай канаве... Шырыня, думаю, сажні два. Не больш.

Вырвіч у гэтым упэўніўся, торкнуўшыся рукой у сцяну, парослую сліззю.

Намоклыя цяжкія камзолы i боты давялося скінуць. Добра, што вада цёплая.

Але наперад далёка не прасунуліся.

Шлях перагарадзілі краты.

— А што, Бутрым, можа, магіяй паспрабуеш? — са слабой надзеяй спытаў Вырвіч, дарэмна сілячыся страсянуць тоўстыя жалезныя пруты.

Лёднік хмыкнуў у цемры.

— Гэта не лыжка, не сагну.

— Чакайце, я нырну... — прамовіў Алесь. Шумна плюханула вада, праз нейкі час шум паўтарыўся.

— Да самага дна дастаюць... Але навобмацак пруты ржавыя. Адзін дык даволі вольна ў камні ходзіць... Давайце паспрабую залезці наверх.

Пакуль у цемры чулася пыхценне Алеся, Вырвіч ліхаманкава мацаў краты, сапраўды шурпатыя, нібыта паедзеныя іржой, слізкую сцяну... А вось нешта у куце... Вільготнае... Цвёрдае... У лахманах. Палец патрапіў у выёміну, дакладней, вачніцу чэрапа, на якім яшчэ трымаліся рэшткі валасоў. Мярцвяк! Не першыя яны, значыць, у гэтай пастцы...

Побач плюхнула вада, пачуўся голас Алеся.

— Да верху даходзяць пруты, у камень заглыбленыя... Падобна, мы ўжо не пад домам, а ў натуральнай пячоры. Каб можна было зверху той прут, што ўнізе саслаб, падпілаваць, дык выцягнулі б...

Бутрым уздыхнуў, вада плесканулася ад яго руху.

— На, трымай, сын... Не выпусці. Метал мусіць раз’есці. Толькі тут няшмат...

Алесь азваўся не адразу, відаць, вывучаў атрыманае.

— Гэта што за шкляніца, тата? На пах... Не можа быць... Царская гарэлка? Самая моцная кіслата? Ты чаму яе з сабою насіў?

Пранціша скаланула страшная здагадка.

— Бутрым, ды што ў тваёй галаве рабілася? Ты, здаецца, хрысціянінам сябе вызнаеш...

Лёднік адказаў глуха:

— Слабы з мяне хрысціянін... Вось... Насіў, лягчэй пачуваўся... Ведаў, у любы момант спыню зямныя свае пакуты. Ясна, што ў іншае месца патраплю, чым Саламея... Але без яе — i так пекла мне. Да таго ж, рэчыва гэтае забяспечвае смерць настолькі пакутлівую, што... нібыта трохі зменшыла б грэх.

Пранціш змог толькі вылаяцца. Халодны жах заварушыўся: гэта ж трэба, мог не дапільнаваць аднойчы і знайшоў бы старэйшага сябра з прапаленым горлам і страўнікам...

— Глядзі, каб не патрапіла на скуру, сыне! — выгукнуў Лёднік, калі Алесь палез наверх, і дадаў ціха Вырвічу:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения