Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Вырвіч памятаў па прыгодах у Белакамскім замку, што на пані Тэрку пасля прыступу навальваецца раскаянне.

— Доктар, не пакідай мяне! Усё табе дам! Хочаш, графскі тытул табе куплю? Будзеш мяне ратаваць! А я цябе зноў ледзь не забіла...

Буйныя слёзы каціліся з вачэй акрутнай бабы, як у бабра, і веры ім было куды менш, чым калі б плакаў бабёр. Пытанне было толькі ў тым, як хутка пані перастане раскайвацца і зноў захоча катаваць ды забіваць.

— Вам належала выконваць мае прызначэнні, ваша мосць... Гімнастыка, адвары, пазбягаць гневу...

Лёднік стамлёна адкасваў рукавы.

— Ты павінен быць пры мне, доктар! — пані адкінулася на падушкі, голас яе зрабіўся санлівы. — На нагах зноў стаіш... Моцны... З-пад зямлі выплыў. I ты ж цяпер удавец...

Пры апошніх, млява прамоўленых, амаль правуркатаных словах Лёднік так сціснуў сківіцы, што, здалося, зубы зарыпяць...

— Я шмат злога табе зрабіла, доктар... Зараз з дачкой сваёй развітаешся...

Спакой вокамгненна зляцеў з Баўтрамея, той схапіў пані за плечы, страсянуў:

— Што з маёй дачкой?!

Пані відавочна правальвалася ў сон, вусны ледзь варушыліся.

— Для яе надзейнае месца падрыхтаванае, доктар...

— Дзе? Кажы!

Бутрым гатовы быў душу вытрасці з пацыенткі. Але пані ўжо заплюшчыла павекі.

— У Опсаўскім палацы... I для цябе месца падрыхтаванае, доктар... Я пачаплю цябе на ланцуг ля свайго ложка...

Мройная ўсмешка кранула вусны пані. Пранціша аж скаланула. А Лёдніка i так калаціла ад трывогі. Опса — гэта было ўладанне графа Мануцы, якое ён набыў з пасагам жонкі, Ядвігі Струтынскай. Здаецца, пан разбудаваў там шыкоўны палац — на грошы першага мужа сваей жонкі Яна Цеханавецкага ды ейнага палюбоўніка Станіслава Панятоўскага.

Таму аўдыенцыя ў канцлера аказалася нейкай скамечанаю. Хоць Пранціш шаптаў Бутрыму, каб не мэнчыўся — у доме Ганулькі з Макавецкіх Лёднічанцы бяспечна, самі ўпэўніліся ж.

Граф Каўніц доўга круціў у пальцах Арфанус, за які яны ўсе ледзь не развіталіся з жыццямі.

— Камень прыгожы... Хоць на ім не напісаная ягоная гісторыя. Нядаўна ваша прыяцелька прынцэса Радзівіл яго імператарскай мосці таксама камень падарыла, сцвярджаючы, што ён з кароны Карла Вялікага. Але той камень каштуе мала... Ваш — дорага. Але ці даражэй за гонар? А мне, буду казаць шчыра, гонару няшмат звязвацца з палітычным трупам, якім ёсць польскі міністр фінансаў. Думаю, калі паны вернуцца на радзіму, яны ўжо не застануць таго, хто іх паслаў, у ранейшай славе. Я б лепш разгледзеў прапанову ягонага пераемніка...

Вось цяпер зразумела, чаму канцлер даверыў сустрэчу Радзівілісе — чхаў ён на ўсе прапановы «палітычнага трупа», а пані Тэрка з Панятоўскім на сувязі, выйдзе добры жэст у бок караля.

Фон Каўніц паклаў малочны з барвовымі разводамі камень у куфэрак, што стаяў перад ім на кававым століку з малахіту.

— Забірайце пакуль што свой падарунак. Я абдумаю ўсе прапановы пана Тызенгаўза і паведамлю вам сваё рашэнне. Праз пару тыдняў.

У прынцыпе, на мове дыпламатыі выразней мог быць толькі выспятак пад зад.

Кемпелен праводзіў сваіх знаёмцаў па гулкіх калідорах Шэнбруна і стараўся не глядзець на старэйшага Лёдніка, з якім яшчэ нядаўна гэтак весела абмяркоўваў лейдэнскія слоікі і месмеравы бакі. Маўчаў ды ўсміхаўся, як старая дзеўка на вяселлі сяброўкі. На развітанне не вытрымаў:

— Ведаеце, гер Лёднік, неяк непамысна мне цяпер з вамі. Пры ўсёй павазе. Шасцярэнькі, падважнікі, хімічныя рэакцыі — гэта маё. А з вамі мімаволі ў вядзьмарства паверыш. У вочы вам дакладна больш ніколі не зірну. Сын ваш хаця б не ўспадчынніў... гэта?

Бутрым кінуў сумны погляд на напятага сына:

— Не бойцеся, гер Кемпелен, Аляксандр вашы механізмы не ажывіць.

Ага, хіба што пацучка круціць падважнікі прымусіць. Можа.

Наколькі Лёднік быў занепакоены, сведчыла, што нават кінуць вокам не пажадаў на той здольны думаць, гаварыць, а можа, і закахацца аўтамат, які вынаходзілі Кемпелен з асістэнтам. У Алеся ажно твар скамянеў.

За цяжэннымі, як саркафаг, дзвярыма палаца лютаваў веснавы, але сіверны вецер. Калі выбіраць адпаведную гэтаму ветру выяву з чатырох галоў, што ўпрыгожвалі шафу з чорнага дрэва ў Капанічах і мусілі ўвасабляць уладароў паветра, Вырвіч выбраў бы галаву хударлявага старога з калматымі брывамі...

Калі выйшлі з Шэнбруна, прамінуўшы гвардзейцаў у сініх мундзірах з пазалочанымі гузікамі, Бутрым паклаў руку на магутнае плячо Каруся.

— Дзякую, хлопец. Без цябе б не справіўся.

Карусь скоса зірнуў на гаспадара светлымі санлівымі вачыма — пакуль яшчэ знізу ўверх, але праз пару гадоў дагоніць у росце.

— Забаўка панская... Гэта не было цяжка. А вось тое, што пан учыніў, адмаліць цяжка будзе... Нашто д’ябальскую сілу ўжыў?

Доктар вінавата апусціў галаву.

— Сам ведаеш навошта... Я слабы...

Карусь важна кіўнуў галавой, нібыта мае права судзіць.

— Так, праз боязь за дзяцей Люцыпар нас таксама ламае. Я буду адмольваць цябе, доктар. Але i ты за мяне маліся. Таму што... — хлопец апусціў упартую галаву, голас панізіўся да шэпту, — калі яны паненцы Сафіі штось зробяць, я...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения