Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Тлумачыць не трэба было. Забудзе на міласэрнасць. Лёднік паляпаў Каруся па плячы і азірнуўся на палац аўстрыйскіх манархаў. Тужліва азірнуўся. I Пранціш ведаў чаму. Бо сын не пайшоў з ім.

— Распусціў ты дзяцей. Драць трэба было малых, — прамармытаў Вырвіч.

Але Баўтрамей толькі ўздыхнуў.

— Я сам такім быў. Дзеля цікавага навуковага прэцэдэнту мог ахвяраваць... ды ўсім. Пакуль жыццё не абламала.

Так, патрапіць у акрутнае рабства праз наробленыя ў імя філасофскага каменя даўгі — надзейны шлях паставіць мазгі на месца.


***

Яны ехалі ў нанятай калясцы так хутка, як можна было. Карусь сціскаў куфэрак з Арфанусам, быццам кусачага жука.

У доме з зялёнымі аканіцамі проста ў вітальні гасцей сустрэла гаспадыня.

Можна было не перапытваць, ці ўсё добра.

Таму што не добра.

Вусны Ганулькі дрыжэлі.

— Прабачце... Мы нічога не маглі зрабіць... Хто мог падумаць... Але мы ўжо паведамілі ўладам. Нягоднікаў, якія звезлі панну Сафію, шукаюць... Бурмістр паслаў цэлую роту. I нашых дзесяць чалавек таксама рушылі. Мой сын з імі.

Выслухаўшы, як усё адбылося, Вырвіч у кудзеры свае русявыя ўчапіўся і яшчэ раз паўтарыў запозненую параду Лёдніку — драць дзяцей трэба было, пакуль малыя. Паненка Сафійка ўцякла сама. Праз акно ў бібліятэцы вылузалася, падманам адаслаўшы вернага паніча Валентага, — гэта было адзінае ў доме акно без кратаў, бо ў шыбах меліся дужа пекныя вітражы з лілеямі. Прыхапіла кінжал з Жылкавай калекцыі, дарожны плашч загадзя прыхавала пад сталом. Паненцы дакладна нехта дапамагаў — бо адкуль у яе вяровачная лесвіца, якую прывязаную да акна знайшлі? Хтосьці з прыслугі напярэдадні бачыў, як паненка надта ўсхвалявана чытае цыдулку i хавае за гарсэт. На вуліцы, ужо са словаў выпадковых сведкаў, красунька некуды заспяшалася, але яе дагнала карэта без гербаў... Карацей, падвабілі нечым дзяўчо, гатовае да подзвігаў.

Лёднік моўчкі, абмінуўшы заплаканую Ганульку, прайшоў у свой пакой. Праз прыадчыненыя дзверы Вырвіч пабачыў, што той скідае парадны камзол... Так, трэба зараз па-паходнаму — нічога лішняга. У сваім пакоі падкаморы таксама развітаўся з парадным строем, чаравікі са срэбнымі спражкамі змяніў на боты... Верны Гіпацэнтаўр... Ладунка з порахам, кулі, пісталет... Памаліцца святому Франтасію...

Карусь ужо чакаў паноў ля ўвахода, таксама ўзброены, як на вайну, светлыя вочы глядзяць адчужана-спакойна. Так спакойна, што хочацца схавацца.

— Ну што, кіруемся на Опсу тую? Дагонім, не бойцеся! З Божай дапамогай...

Пранціш насунуў глыбей капялюх, падбіты вавёрчыным футрам, і ад усяе душы пажадаў больш ніколі ў жыцці не дыхаць лекавым бадэнскім паветрам.

Раздзел сёмы

З’ЯЎЛЕННЕ ЧОРНАЙ МЕЛАНХОЛІІ

Нямецкі мніх Базыль Валянцін (такое вось двайное імя) шукаў філасофскі камень, а здабыў падазроны шэры парашок. Што за яно? А давай свінням манастырскім дамо!

Свінняў ад парашку добра прабрала... Шаноўны Базыль узрадаваўся: файныя лекі, якраз братам мніхам карысна! Падзяліўся шчодра... Наранку браты ляжалі мярцвенькія, а парашок празвалі антымоній, альбо сродак супраць мніхаў. I калі дадаць яго ў свінец, то атрымаеш цвёрды метал гартблей, а калі ахаладзіць выпарэнні жоўтага антымонію, атрымаецца чорны, якім кабеты любяць падводзіць бровы і вейкі...

Пасля гэтага павучальнага расповеду Лёднік звычайна разважаў, што чалавек часта не разумее каштоўнасці таго, што робіць, — колькі карысных адкрыццяў падчас здабывання таго філасофскага каменю грэбліва адкінута алхімікамі... А яшчэ — як лёгка па-дурному згінуць ад самых лепшых намераў памагатага.

Пранціш пазяхнуў і павярнуўся на другі бок. Здаецца, так замарыліся ў сваёй пагоні, з коней валіліся, ледзь угаварылі Лёдніка спыніцца на начлег у гэтым невядомым мястэчку Віславіца, займелі асобны пакой на мансардзе карчмы, упаў на ложак — і спі... Дык не ж... Прачынаешся ледзь не кожную гадзіну. Холадна, як у склепе, — гаспадар пасквапнічаў на жароўню. Студыёзусы ўнізе ўсё яшчэ равуць свае песні, праўда, галасы ўжо як кепска замацаваныя палазы.

Леў і арол, сера і ртуць...Смерць і жыццё побач ідуць,Рукі счапіўшы, хістаюцца зранку,Як студыёзусы з пагулянкі.Не патрапляйся насустрач, нябога.Смерць і жыццё разважаюць нядоўга.Першы адорыць — адніме другі.Золата іх не трывае вагі.Лайся, прасіся — дарэмны куродым.Вырашаць — як па мурашніку ботам.Леў і арол, сера і ртуць.Выпіць за вечны спачын не забудзь.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения