Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Нейкі вязень пачаў так гучна маліцца на лаціне, аж нагадвала выццё. А вось і голас Саламона, які зацягнуў рэчытатыў пра рэкі Бабілонскія. А хораша атрымліваецца, прачула, жудасна...

— Слухай, раз прышлюць святара спавядаць нас... Значыць, можам загінуць... Лепей уцякаць, прабівацца, — без асаблівай упэўненасці прамовіў Пранціш.

Пасля паўзы пачуўся горкі шэпт Лёдніка:

— Раней я заўсёды быў упэўнены, што змушу сябе да любых высілкаў. Усё перанясу, ачомаюся і ўстану зрабіць сваю справу. А цяпер...

У саломе прашаргатала нешта дробнае — мышка, прусак альбо туга тужлівая.

— Здае мой футарал, Пранціш... Псуецца... — прарвала на нязвыклую споведзь Чорнага Доктара. — Калі жыццё пад адхон коціцца — не паспяваеш усвядоміць, як змяняецца тваё цялеснае ўвасабленне. Душа, здаецца, усё гэтак жа гарыць, пакутуе, імкнецца да святла... А твае косткі, цягліцы, скура — нібыта робяцца не тваімі. Слабеюць, крышацца, напаўняюцца болем i цяжарам... I ты — як птах з перабітымі крыламі, з прывязаным да лапак свінцовым грузам — валтузішся на зямлі, выкручваешся, не разумеючы, як жаласна i смешна выглядаеш. Твой розум яшчэ гнуткі, прагны — але, мусібыць, і ён страчвае вастрыню, сціраюцца з яго бясследна імгненні, словы, здагадкі, час раз’ядае памяць, як іржа...

— Дык зрабі эмаліроўку твару, як твой былы пацыент, пан Стафан Залескі, і хадзі затынкаваны, каб маладым здавацца, — зазлаваў Пранціш. — Абазвала цябе адна зараза дзедам — дык усё, стары-ы, папхні — павалюся, у магілку ўкладуся. Не гняві Бога, Бутрым, паводзішся бы красунька на балі: наракае на сваю непрыгожасць, каб займець ад кавалераў кампліментацыі.

За сцяной нейкі час памаўчалі.

— Прабач, Вырвіч, нешта я... з чорнай меланхоліяй ніяк не развяжуся. Заўтра спраўдзім сітуацыю. Магчымасць не значыць непазбежнасць. Давай памолімся — і спаць.

Добра, вязні не ведалі, што ix чакае, — Вырвіч наўрад заснуў бы.

Раздзел восьмы

ГУЛЬНЯ СВЯТОГА ПЯТРА

У Швабіі, кажуць, на Масленіцу ладзяць такое відачынства: доктар Жалезная Барада пускае хвораму кроў, той памірае. А тады доктар нібыта яго ажыўляе, дзьмучы ў рот праз трубку.

А ў гарах Гарца на тое ж свята кладуць каго-небудзь у ночвы і нясуць хаваць з усімі належнымі жальбінамі. Праўда, хаваюць не чалавека, а бутэльку з добрым заборыстым пітвом. Каб праз год выкапаць і выпіць, прычым пакаштаваць напой, які год праляжаў у магіле, мусяць усе месцічы.

I значыць гэта, што адкупіліся ўдзельнікі рытуалу ад смерці да наступнай Масленіцы...

Ну не верыць чалавек, што можна пазбегнуць чагосьці дужа кепскага без ахвяры... Дык няхай ахвярай будзе тое, чаго не шкада.

Напрыклад, выпадковыя госці, за якіх ніхто не заступіцца.

Раніцай кожнаму з будучых удзельнікаў таямнічай гульні Святога Пятра выдалі накідку з бялюткага лёну — палатно з дзіркай для галавы — ды вяроўку канапляную падперазацца.

Месца, якое назвалі імем біблейскага грэшнага горада Іерыхона, аказалася зусім побач. Не горад, не веска — проста высокі адхон, пад якім павольна паўзла чорная бліскучая змяя ракі, яшчэ нядаўна закаваная ў ледзяны панцыр. Чаіцы мітусіліся над хвалямі, нібыта хтосьці нябачны драпаў белымі кіпцямі паветра, і пранізліва лаяліся адна на адну, а можа, на нахабных людцаў.

Перад адхонам знаходзілася роўная пляцоўка з зялёнымі дзюбкамі першай травы, а далей пачынаўся ўзгорак, парослы соснамі. Там, дзе сосны прарэдзілі, быў зладжаны сапраўдны амфітэатр на пару соцень чалавек, ужо амаль запоўнены. Некаторыя гледачы яшчэ рассаджваліся, выкарыстоўваючы хто што прыхапіў — крэслы, лаўкі, падушкі. Публіка чыстая, заможная, амаль усе з прыслугай. Шмат сямейных пар. Многія штосьці жуюць, той-сёй прыкладаецца да біклажкі. А вунь і гандляры піражкамі, медавухай, пражаным гарохам са сваімі скрынкамі... Не раўнуючы кірмаш. Не хапае балагана.

З’яўленне вязняў у белых накідках выклікала нядобрае ажыўленне: паказвалі пальцамі, перашэптваліся... То бок вось i балаган з’явіўся. Пранціш заўважыў, што некалькі спрытных малойцаў забегалі між публікі, заблішчэлі манеты, на чорных дошчачках у іх руках крэсліліся нейкія пазнакі... Стаўкі, як у байцоўскім клубе? Іх што, біцца прымусяць?

З’явіліся і музыкі — высокі падслепаваты маладзён з доўгімі цёмнымі патламі ды ягоны круглатвары напарнік з лупатымі блакітнымі вачыма — вочы яшчэ нядаўна сузіралі пену чорнага піва і ад таго былі рамантычна замглёныя. Адзін з музыкаў забрынгаў на мандаліне, другі падтакваў бразготкай... Па галасах — дакладна тыя самыя студыёзусы, што гарлалі нядаўна ў карчомцы, а мяркуючы па песнях — будучыя медыкусы.

Так здарылася аднойчы — цямнела сонца, як медзь.На полі бойкі сустрэліся Забойца, Доктар і Смерць.

Сакавіцкае сонейка, якое мусіла абуджаць лірычныя пачуцці, таксама заняло сваё глядацкае месца ў прасвеце між аблокаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения