Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Вядома, усё было ад адчаю... Можна падумаць, за стагоддзі ў гэтым фальшывым Іерыхоне ніхто не спрабаваў вызваліцца, учыніўшы бойку. Гледачы толькі прыемна ажывіліся, зноў заблішчэлі манеты, і сур’ёзна ўзброеныя жаўнеры, а іх прысутнічала, можа, з сотню, не спяшаліся ўмяшацца... Толькі аднаму з вязняў, якому, скарыстаўшыся тлумам, удалося адбегчыся трохі далей, усадзілі ў спіну некалькі арбалетных балтоў — відаць, выхад за межы пляцоўкі даваў дазвол на хуткі прысуд. А яшчэ адзін з адчайным крыкам разбегся ды сам сігануў з адхону.

Пранцішу неяк было не да лесу патэнцыйнага тапельца. Але наўрад той выжыў — два жаўнеры зірнулі ўніз ды спакойна адышліся.

Урэшце войт Кішка махнуў рукой, зноў ударыў звон, і на вязняў ашчэрыліся арбалеты, злосна зірнулі рулі. Безнадзейная бойка сціхала. Карусь з цяжкасцю спрабаваў узняцца, Лёднік стаяў над ім, гатовы прыкласці кожнага, хто наблізіцца да ягонага слугі.

— Усе, хто не вернецца на свае месцы, будуць лічыцца вінаватымі, — гучна прамовіў біскуп, але банда Чорнага Доктара не спяшалася выконваць загад. Паміраць, дык з гонарам. Aut sors, aut mors[3].

— Дзікуны! — пагардліва прагучаў голас за спінай. Саламон, які прадказальна не біўся, але стаяў ды зацята маліўся, таксама далучыўся да кампаніі бунтаўнікоў. — Няма мяжы чалавечай жорсткасці, ёсць мяжа чалавечаму цярпенню.

Знайшоў калі філасофію плесці.

— Я патрабую справядлівага суда паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага, права шляхціца — звярнуцца да каралеўскага трыбунала!

Крыкі Вырвіча, трохі невыразныя праз пашкоджаную сківіцу, выклікалі дружны смех. Каб вы жалезным гарохам плакалі!

Біскуп і войт пачалі аб нечым шаптацца, да іх падышлі кат і вусач. Пэўна, вырашаюць, каго зараз забіваць.

Пранціш азірнуўся: удзельнікі гульні Святога Пятра пакорліва стаялі ў коле, прагна пазіраючы ў цэнтр, на невялікую выратавальную пляцоўку. Ну так, зараз адразу некалькі канкурэнтаў выбыла, шанцы ацалець павялічваюцца.

Няўжо вось ён, недарэчны канец?

Чаіцы кружлялі над галавамі, ці аплакваючы, ці насміхаючыся... Усё тучней ды тучней...

Вырвіч задраў галаву: а-ёй, птаства як машкаты! I круцяцца, як расцярушаныя зёлкі ў шклянцы, калі памешваць лыжкай.

Чайкі накручвалі кругі ўсё хутчэй, бы навязаныя на нябачныя ніткі, зніжаліся... Паветраны карагод усё большаў, гусцеў. Нарэшце і іншыя людцы заўважылі няладнае. Паказвалі пальцамі... Палохацца не спяшаліся: каб вароны ці крумкачы — дык хтось загарлаў бы ўжо пра д’ябальшчыну. Чаіцы, канешне, не галубы, але ж белыя, нячысцікаў не нагадваюць.

Раптам адзін з варты загарлаў, замахаў рукамі: божая птушка на ўсёй хуткасці ўрэзалася яму ў твар і, падобна, пацэліла дзюбай у вока. Няшчасны дарэмна спрабаваў адарваць ад сябе ашалелую істоту, паваліўся на зямлю... Зараз жа пачуўся яшчэ адзін крык болю і яшчэ... Чайкі, аж паветра свістала, кідаліся на людзей, іх моцныя дзюбы захрасалі ў плоці, прабівалі каптаны і жупаны, кіпці драпаліся, як нажы. Лілася кроў. Біскуп спрабаваў быў адмахвацца штандарам з выявай святога Пятра — але з чаек верніцы былі ніякія.

Каб прыдумаў хто, як рабіць рухомыя карціны, дык абавязкова такую трэба было б стварыць тут і назваць «Птушкі».

Хутка Іерыхон апусцеў — толькі двое ўдзельнікаў гульні, кабета з ружанцам і падлетак, стаялі на каленях у цэнтры праклятага каменнага лабірынта і маліліся. Іх чамусьці птушкі не чапалі. Як і банду Чорнага Доктара.

Зрэшты, банда на месцы не стаяла... Далі лататы, зрываючы з сябе белыя накідкі смяротнікаў. Але варта было адбегчыся пад сосны...

— Пан Баўтрамей! Карусёк! — Радасны Сцяцко пераняў уцекачоў. — Хадземце да коней! Толькі... паніча забяром...

Сцяцко кінуў палахлівы погляд убок.

А вось і ён, птушыны (і пацучыны) уладар. Алесь Лёднік нерухома стаяў пад каржакаватай сасною і не адрываў немігучага цёмнага погляду ад неба. Звычайны малады хударлявы шляхцюк з трохі дзюбатым носам, у сціплым дарожным строі.

Але падкаморы Вырвіч не наважыўся яго гукнуць.

Гэта зрабіў Баўтрамей, асцярожна абняўшы за плечы.

— Сынок, родны, усё... Хопіць... Перасілішся...

Алесь нібыта прачнуўся — і абсунуўся, каб не бацька — паваліўся б на зямлю.

Бутрым зараз жа ўскінуў яго на плячо.

— Рушылі!

Пранціш усё-ткі азірнуўся, бо быў нічым не лепшы за біблейскую жонку Лота, якая праз цікаўнасць ператварылася ў саляны слуп.

Вырвіч слупам не застыў... Хаця, можа, і падставы былі. Птахі болей не кружлялі над фальшывым Іерыхонам, толькі іх мёртвыя цельцы святлелі на зямлі, і людзі ляжалі там-сям, занурыўшыся тварамі ў кволую траўку і прыкрываючы рукамі галовы: хто енчыў, хто маліўся...

Калі ад’ехаліся падалей па лясной дарозе — ніхто і не думаў іх даганяць, відаць, страху нагнала нябеснае войска на аматараў гульні Святога Пятра, — Лёднік загадаў спыніцца. На прыветнай, белай ад кветачак палянцы ён заняўся сынам, які ўсё яшчэ не апрытомнеў.

Між тым Саламон дастаў з-за пазухі запаветныя рукапісы і пяшчотна гладзіў старонкі. А Пранціш з радасцю пачаў разбіраць уласныя дарожныя куфры, пакінутыя ў карчме, — верны Сцяцко прыгледзеў за дабром гаспадароў. А вось і Гіпацэнтаўр!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения