Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

I шнарыўся дым над трупамі чарвей празрыстым кублом.Кінжалам мізарыкордыя Забойца, нібы стылом,Закрэсліваў лёс параненых, а Доктар ім нёс вады.А Смерць з абодвух смяялася — яна смяецца заўжды.

Дакладна самі выканаўцы складалі радкі за куфлем піва.

Пранціш азірнуўся на панылы шэраг таварышаў па выпрабаванні: выглядалі не тое каб баявіта. Саслоўяў самых розных: вунь той таўстун, магчыма, купчына... А худэча ў лахманах, якія вызіраюць з-пад ільнянога балахона, з дробным хітрым тварам, напэўна, кашалькі на кірмашы зразаў. А вось зусім падлетак, спалоханыя наіўныя вочы, востры нос... Трасецца ад холаду, хаваючы скалелыя рукі ў занадта кароткія рукавы кашулі. А ён чым правініўся? Дзве жанчыны... Адна — бабця, амаль удвая сагнутая, з кавенькай, з такім носам, які абавязкова прыпісваецца ведзьмам. Другая — яшчэ не старая і прыгожая, у чорнай хустцы, перабірае ружанец і моліцца... Ці не тая Мельхіёрава ўдава, пра якую казалі жаўнеры?

Маліліся, дарэчы, усе. Хто з адчаем, хто з надзеяй, той-сёй дужа горача, пры гэтым паглядаючы на іншых пагардліва: мусіць, упэўненыя ў сваёй невінаватасці і хуткім вылучэнні з шэрага нявартых злачынцаў. Лёднік шыбуе, нібы каралеўскую дзіду праглынуў, у белым прасцірадле надобны да суворага старасвецкага прарока. Карусь набычаны, рукі сціснутыя ў кулакі. Так проста не дасца. Саламон з адчужаным выглядам шукае ў паветры нябачныя сферы.

Жаўнеры, гайдукі, арбалеты, пісталеты... Вязні — як прусакі на абрусе. Дый ніхто з удзельнікаў таямнічай гульні Святога Пятра не парываецца здабыць волю. Нават звераватага выгляду малойчыкі з перабітымі насамі жагнаюцца ды не страляюць вачыма ў пошуках магчымых шляхоў адыходу, як у такой публікі принята. Можа, нічога страшнага не адбудзецца? Ці мала якіх рытуалаў-цырымоній давялося пабачыць... Помніцца, у Дракошчыне, які мусіць быць не так далёка адсюль, Пранціш па маладосці забіў сапраўднага цмока, якога месцічы трымалі ў сутарэннях гарадской ратушы... Запэўнівалі, што пачвара зжырае прынесеных у ахвяру дзяўчатаў. А пасля высветлілася, што старога яшчара адмыслова злавілі ў балотах, каб завабліваць гасцей на кipмаш, а цмокава «ахвяра» ўсяго толькі аддавала вяночак для ўпрыгажэння цмокавай пячоры... Можа, і тут якое бясшкоднае спаборніцтва з застрашлівымі дэкарацыямі?

Гэх, дзе ж верны Гіпацэнтаўр, прадзедава шабля?

Зблізу на пляцоўцы, куды іх прывялі, убачылася нешта дзіўнае... Выкладзеныя з укапаных у зямлю камянёў кругі. Гэтыя камяні вытыркаліся дзесь на даланю над паверхняй, іх шэрагі закручваліся спіраллю. Пранціш прыгледзеўся: не проста кола ў коле, нагадвае лабірынт... У дзяцінстве з задавальненнем пабегаў бы па гэтых дарожках...

А мандаліншчык-студыёзус з напарнікам працягвалі занудную баладу. Доктар паспрачаўся са Смерцю на жыцці параненых, што заб’е дужага ды ўзброенага забойцу. Марадзёр, аднак, доктара тут жа прырэзаў...

Ды Смерць прастагнала ў роспачы: «Усё-ткі ён перамог!» — Забойца над мёртвым доктарам нічога ўцяміць не мог.А потым яму зблажэла так, як молатам па ілбе.«Ён бачыў, што, хоць нязначная, крывавіць рана ў цябе.Калі б на лязо не кінуўся — цябе б ён уратаваў!Ну што, у мяне пабачымся. Без вас дастаткова спраў».

У ролі самаахвярнага доктара так і ўяўляўся Лёднік.

Туман адпаўзаў ад выжылых, нібы вялізны павук.Вучы ж, мой брат, анатомію — карыснейшую з навук! —

загарлалі студыёзусы на два галасы мараль балады, i, каб не напружанасць сітуацыі, можна было б пасмяяцца.

Музыкі яшчэ раз прагарлалі з асаблівым стараннем:

— Вучы ж, мой брат, анатомію — карыснейшую з навук! — і пабеглі збіраць манеты з удзячных (а збольшага няўдзячных) слухачоў. Што ж, дзеўцы — вяселле, а карове — смерць.

Раптам усе сціхлі, выйшаў чалавек у біскупскім адзенні. Ого, цырымонія не з шараговых... Пасля малітвы біскуп з пачуццём прамовіў, што Гасподзь заўсёды аддзеліць грэшнікаў ад бязвінных, расказаў прыпавесць, як Святы Петра падарожнічаў на караблі, і, каб суцішыць буру, падарожныя мусілі кідаць жэрабя, і каму не пашанцавала, таго аддавалі хвалям...

Пасля выявілася, што выратаваліся ўсе пачцівыя хрысціяне, а юдэі, паганцы, злачынцы згінулі.

Вырвіч не мог прыпомніць такога эпізоду з Бібліі... Але сэнс быў уцямны. Саламон сустрэўся горкім позіркам з падкаморым: маўляў, бачыш, мне не выбрацца.

Сорак чалавек змусілі выстраіцца вакол першага круга. Стаялі шчыльна, амаль плячо да пляча.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения