Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Сцяцко з гонарам падкруціў чорны вус.

— Карчмар, зладзюга, прыўлашчыў быў шаблі паноў, цяпер у яго на два зубы менш.

Пранціш дастаў з похваў клінок, які два стагоддзі паілі варожай крывёю Вырвічы, пачціва пацалаваў.

Побач пачуўся стогн. Алесь Лёднік, паціраючы лоб, прыўзнімаўся з прымятых белых кветачак, названых па-вучонаму анемонамі, альбо дочкамі ветру, Чорны Доктар падтрымліваў сына за плечы.

— Як ты наважыўся? Гэта вельмі небяспечна... I... грэх...

Венскі механік усеўся, страсянуўшы галавой, якая, відаць, балела нялітасціва.

— А што было рабіць? Я ж за вамі ніяк угнацца не мог... Некалькі разоў след губляў. Тут пачуў, як два бэйбусы жаліліся адзін аднаму, што грошай няма заплаціць, каб гульню Святога Пятра паглядзець, а ў карчме апошніх неабходных для Божага суда злачынцаў схапілі... Ведзьмакоў. Ну, дзе чараўніцтва, там Лёднікі, — хмыкнуў Алесь. — Я ў карчму... А там хтось у каморы лаецца на ўкраінскай мове ды дзверы спрабуе выламаць. Сцяцка вызваліў... Сюды дабраліся... Сам не верыў, што змагу...

Апошнія словы хлопец прамовіў, зноў трацячы прытомнасць. Карусь перасіліў сябе — да маладога пана ці баяўся, ці грэбаваў набліжацца — і хуценька сунуў яму пад галаву сваю скручаную світку. Ну дык нават Пранцішу было непамысна ад усведамлення таго, што нядаўна ўчыніў доктараў сын.

Саламон заўважыў насцярожаныя позіркі на паніча.

— Гэта вы дарэмна, пан Франтасій. Амаль усё, што прымаюць за чарадзейства, мае цалкам навуковае тлумачэнне. Можа, якому дзікуну падасца чарадзействам сакалінае паляванне... Ці мядзведзі князя Радзівіла, якія слугуюць замест лёкаяў.

Светлыя вочы філосафа ўпарта бліснулі.

— У маленстве я знайшоў у бацькавай шафе трактат па астраноміі Давыда Ганса. Чытаў па начах, крадма, пры агеньчыку лучыны, бо бацька хацеў, каб я раскрываў толькі Талмуд. Я сплёў з лазы армілярную сферу, што паказвае рухі планет... Дык мая бабуля, угледзеўшы, вырашыла, што я займаюся чорнай магіяй. Гвалту было...

Вырвіч хмыкнуў, але сам прыпомніў, як ягоны Яначка, старэйшы сынок, у пяць гадоў схітрыўся сцягнуць бацькаў пісталет італьянскага вырабу ды зарадзіў яго па ўсіх правілах. I яны з Дамінікай стаялі ўнізе лесвіцы, што вяла на другі паверх, і ўгаворвалі вісуса пакласці цікавую цацку, а той на верхняй пляцоўцы размахваў забаўкай і сцвярджаў, што ён сапраўдны шляхціц і зараз пойдзе і ўпалюе тую лісіцу, якая задрала ўначы іхняга фазана... I пісталет стрэліў... На шчасце, толькі ў партрэт Пранцішавага цесця, пана Гараўскага, якога Дамініка адлюстравала для вечнасці ў турэцкім строі і з кальянам. Дзірку ў намаляваным турбане Дамініка пасля сама заклеіла і выявіла там паўлінавае пяро, як сапраўднае.

I Пранціш употай ганарыўся, што пасля першага стрэлу ягоны спадчыннік не выпусціў пісталет, нягледзячы на аддачу. А стрэліў яшчэ разок, на гэты раз прыцэліўшыся. I падараваў бясслаўны канец кітайскай вазе, распісанай сінімі цмокамі.

Пасля тлумачыў — раз усё адно лупцоўкі не пазбегнуць, дык хоць пастраляць у ахвоту. Мудры сынок расце. Як бацька.

Між тым Баўтрамей спехам перабіраў змесціва сваёй валізкі, шукаючы патрэбныя мікстуры. Знайшоў, рушыў да сына...

Што змусіла Пранціша крыкнуць «Ляж!» — нячутны гук, няўлоўны рух? Калі часта бываў на полі бойкі, з’яўляецца такая вось нечалавечая чуйнасць...

Бутрым таксама паваяваў. Таму кінуўся на зямлю, не перапытваючы і не азіраючыся. Над ім прасвістала бліскучая кароткая страла, уторкнулася ў зямлю амаль цалкам. Сэрца працяла б наскрозь.

Доктар імгненна перакаціўся ўбок... Туды, дзе ён толькі што ляжаў, уторкнулася яшчэ адна страла.

Вырвіч схапіў адзіны зараджаны пісталет і, прыгінаючыся, кінуўся туды, адкуль, верагодна, стралялі. Карусь і Сцяцко, ламаючы кустоўе, беглі за падкаморым.

Нікога. Дарэмна азіраліся, прыслухоўваліся, паглядалі на дрэвы, абшуквалі зараснікі.

— Чорная Меланхолія, — працадзіў праз зубы Лёднік.

А мясцовыя птушачкі, якім не прыходзіла ў іх птушыныя галовы кідацца на двухногіх пачвараў, шчабяталі і праўда падобнае да «А ў лядзе, лядзе мужык сала пек-пек-пек»...

Заставацца на месцы было непамысна — у кожным перапляценні галля, яшчэ амаль голага, мсціліся бяздонныя вочы забойцы. З належнай асцярогай перасунуліся трохі далей, на пагорак, з якога добра праглядалася прастора.

— Галоўнае, Бутрым, меней вытыркайся, хавайся за што-небудзь, — толькі мог параіць Пранціш.

Бо як далей ратаваць раскаянага алхіміка? У жалезныя латы закаваць? Ды хто ведае тую Чорную Меланхолію — і праз латы дабярэцца. Чума, карацей.

Саламон крануў за плячо Лёдніка, які прытуліўся да дрэва і тужліва паглядаў на сына.

— Вам, пан доктар, таксама не перашкодзіла б сур’ёзна заняцца Кабалой... Каб рабіцца нябачным. А то не ведаю, ці яшчэ сустрэнемся на гэтым свеце... Зноў разыходзяцца нашы шляхі.

Бутрым кіўнуў галавой.

— У Берлін усё-ткі сабраўся... Але ўзваж добра, Саламоне, ці медыцына — тваё пакліканне? Як практык i прафесар, магу выказаць меркаванне, што — не. Ты занадта нецярплівы. I хутка спыняешся на выснове, якая здаецца табе адзіна слушнай.

Майман натапырыўся, як вожык.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения