А з панам Н╕чыпарам - дакладней, з ягоным вобразам - мне яшчэ давялося сутыкнуцца. На Раство наш клас павезл╕ ╝ вёску пад назвай Крушня ╝ пятнаццац╕ к╕ламетрах ад Овельска - глядзець батлейку ╕ слухаць калядныя песн╕. Суправаджа╝ нас Альгерд Алегав╕ч, наста╝н╕к, як╕ выклада╝ г╕сторыю ╝ старшакласн╕ка╝. Па дарозе ╝ Крушню ён з захапленнем расказва╝ пра тамтэйшую батлейку ╕ калядныя абрады, як╕я з'я╝ляюцца ╝н╕кальным╕ у сва╕м родзе, ╕ ён разам з мясцовым╕ краязна╝цам╕ нават дамагаецца, каб ╕х унесл╕ ╝ сп╕с спадчыны ЮНЕСКА.
Крушня аказалася нават не вёскай, а сапра╝дным мястэчкам з прасторным рынкавым пляцам, касцёлам, цэрка╝кай ╕ сядз╕бай пано╝ Крушнявецк╕х. У адрозненне ад сядз╕бы Кунцэв╕ча╝, маёнтак Крушнявецк╕х бы╝ у цудо╝ным стане - дыхто╝ны дра╝ляны дом з мезан╕нам ╕ стромк╕м╕ калонам╕ ля ╝ваходу. Цяпер гэта бы╝ адначасова музей ╕ дом культуры, дзе нам мус╕л╕ паказваць батлейку.
Перад спектаклем музейшчыца - дабрадушная то╝стая цётка ╝ акулярах - прачытала нам невял╕чкую лекцыю. Паны Крушнявецк╕я ╕ паны Кунцэв╕чы, паведам╕ла яна, спакон вяко╝ варагавал╕, зус╕м як Мантэк╕ ╕ Капулец╕, ╕ нават падчас па╝стання Кал╕но╝скага стаял╕ па розныя бак╕ барыкады - Кунцэв╕чы был╕ за Цара-Бацюшку, а Крушнявецк╕я за па╝станца╝. Пасля разгрому па╝стання амаль ус╕х Крушнявецк╕х саслал╕ ╝ С╕б╕р, ╕ род ╕хн╕ згас. Аднак у рэшце рэшт Кунцэв╕чы ╕ Крушнявецк╕я пам╕рыл╕ся, ╕ васемнаццац╕гадовая Ядв╕ся, апошняя з Крушнявецк╕х, пабралася шлюбам з панам Кунцэв╕чам, ╕ каханне ╕х было прэ╝краснае, як у Рамеа ╕ Джульеты, шкада тольк╕, што нядо╝гае.
Падчас гэтай лекцы╕ Альгерд Алегав╕ч неяк дз╕╝на чмыха╝, туза╝ся, цёр пальцам╕ пераноссе, ╕ я глядзела на яго ╕ думала - зараз ён будзе сварыцца. Ён ╕ напра╝ду пача╝ сварыцца. Г╕сторык абурана размахва╝ рукам╕ ╕ ╝зрушана гавары╝, што пара╝но╝ваць Ядв╕сю ╕ Славам╕ра Кунцэв╕ча з Рамеа ╕ Джульетай проста блюзнерства, н╕якага кахання там не было ╕ быць не магло! ╤ ╝вогуле Кунцэв╕чы нават падноска Крушнявецк╕х не вартыя, бо ╝ цяжкую час╕ну Крушнявецк╕я захавал╕ гонар ╕ адданасць Радз╕ме, а Кунцэв╕ч-Стары л╕за╝ боты генерал-губернатару, сла╝ся перад ╕м к╕л╕мам ╕ нават, паводле чутак, адда╝ яму ╝ наложн╕цы сваю адз╕ную пляменн╕цу, а пасля задушэння па╝стання Кунцэв╕ч-Стары папросту абрабава╝ Крушнявецк╕х, пры╝лашчы╝шы ╝сю ╕х маёмасць. А няшчасная Ядв╕ся пайшла за Славам╕ра Кунцэв╕ча змушана, бо ╕накш яна бы сканала ╝ галечы, ╕ не дз╕ва, што не╝забаве яна скончыла жыццё ╝ цёмных водах Овельк╕ - кал╕ тольк╕ гэта не было забойствам...
Музейшчыца з Альгердам Алегав╕чам не спрачалася. Выслуха╝шы ягоны ╝зрушаны маналог, яна прыязна ╝см╕хнулася ╕ сказала памярко╝на:
-- Ну што тут скажаш, Альгерд Алегав╕ч. Г╕сторыя гэта такая рэч, кольк╕ г╕сторыка╝, стольк╕ ╕ меркавання╝. Дзец╕, хадзем глядзець батлейку!
Батлейка мяне ╝раз╕ла, бо там прысутн╕ча╝ н╕хто ╕ншы, як пан Н╕чыпар. Яго дра╝ляная лялька. Батлейкавы пан Н╕чыпар выгляда╝ рыхт у рыхт так, як╕м я бачыла яго тады, ля Чортава Моста -- ╝ чырвоным жупане ╕ ботах, смуглявы, чарнявы, з фарс╕стай бародкай ╕ х╕травата прымружаным╕ вочкам╕. У той батлейцы пан Н╕чыпар з'яв╕╝ся тольк╕ аднойчы - у палацы Цара ╤рада. ╤ прамов╕╝ ён адну тольк╕ фразу: 'А ц╕ чу╝ ты, пане ╤радзе, што людз╕ кажуць? Кажуць людз╕, што ты больш не цар, бо ╝ Бетлееме новы цар нарадз╕╝ся!'. Сказа╝шы гэта, пан Н╕чыпар зн╕к, а ╝сё астатняе зраб╕╝ ужо сам Цар ╤рад - пача╝ м╕тус╕цца, сварыцца, кл╕каць жа╝нера╝ ды нажы вастрыць.
Пасля спектакля Альгерд Алегав╕ч патлумачы╝ нам, што Н╕чыпарам, альбо Анцыпарам нашыя продк╕ звал╕ нячысц╕ка, як╕ л╕чы╝ся самым гало╝ным чортам ╕ начальн╕кам Апраметнай. А лялька батлейкавага Цара ╤рада -- лысаваты та╝стун у турэцк╕м халаце ╕ пантофлях з загнутым╕ насам╕ -- ╝я╝ляе сабой карыкатурны партрэт Кунцэв╕ча-Старога, як╕, паводле мясцовых падання╝, зна╝ся з чортам, ╕ ягоны нашчадак, пан Славам╕р Кунцэв╕ч, быццам бы таксама. У гэтым, уласна кажучы, ╕ заключаецца ╝н╕кальнасць крушнявецкай батлейк╕, якая, безумо╝на, вартая таго, каб быць унесенай у сп╕с м╕жнароднай культурнай спадчыны, чаго ён, Альгерд Алегав╕ч, будзе дамагацца асаб╕ста...
З усяго гэтага я, дзя╝чынка-першакласн╕ца, зраб╕ла адз╕ную магчымую выснову. Там, пад Чортавым Мостам, я сустрэла Начальн╕ка Апраметнай, з як╕м сябрава╝ кал╕сьц╕ пан Славам╕р Кунцэв╕ч.
-----------------------
Частка II
9. Гараж нумар нуль