Каб патрап╕ць да сабе ╝ двор, пятнаццац╕гадовы Стась мус╕╝ прайсц╕ цераз 'гаражы' - вузкую ╕ до╝гую заасфальтаваную пляцо╝ку пасярод быльняговай пустк╕. З аднаго боку пляцо╝к╕ цягну╝ся глух╕ бетонны плот, размаляваны граф╕ц╕, а з другога ляп╕л╕ся рознакал╕берныя гаражы-'рака╝к╕' з нумарам╕. Став╕ць ╕х тут пачал╕ яшчэ ╝ дзевяностыя, а апошняя рака╝ка з'яв╕лася ╝жо на Стасевай памяц╕ - прысадз╕сты, зб╕ты з блях╕ ангарчык пад нумарам 'нуль'. Гараж нумар нуль*. Стая╝ ён тут у парушэнне прав╕л, па-за межам╕ пляцо╝к╕, ╕ пранумараваны бы╝ таксама не па прав╕лах - Стась, прынамс╕, н╕дзе больш не страча╝ будынка╝ пад нумарам 'нуль'. Пэ╝на, ягоны ╝ладальн╕к, адста╝ны вайсковец, ме╝ нейк╕я прыв╕ле╕, што дазвалял╕ яму будаваць гаражы дзе за╝годна ╕ нумараваць ╕х, як яму ╝здумаецца. Адста╝н╕ка таго Стась памята╝ смутна. Ён жы╝ у суседн╕м двары, трыма╝ у гаражы с╕н╕ Маскв╕ч ╕ ме╝ двух сыно╝, адз╕н з як╕х падарва╝ся на нямецк╕м снарадзе часо╝ Вял╕кай Айчыннай. Кал╕ Стасю было гадо╝ адз╕наццаць, адста╝н╕к заг╕ну╝, разб╕╝ся на машыне, сутыкну╝шыся з фурай на Чортавым мосце. Гараж Нумар Нуль до╝г╕ час стая╝ пусты, а потым яго аблюбавал╕ Захар з Ж'ыхарам.
Захар (насамрэч Лёня) бы╝ сынам адста╝н╕ка, якому кал╕сьц╕ прыналежы╝ гараж, ╕ мяно ме╝ вытворнае ад прозв╕шча - Захара╝. Яму было шаснаццаць - стольк╕ ж, кольк╕ было ягонаму брату, кал╕ той заг╕ну╝. Ён бы╝ давол╕ кволы для свайго ╝зросту, ╕ ╝ яго абл╕ччы было штосьц╕ кац╕нае - трох╕ адтапыраныя вушы, трохкутны твар ╕ глыбока пасаджаныя вочы, як╕я здавал╕ся занадта вял╕к╕м╕ на яго вузкай ф╕з╕яном╕╕. Яго можна было б пал╕чыць нават прывабным, кал╕ б не цяжк╕, нерухомы поз╕рк спадылба, як╕ раб╕╝ яго падобным на пс╕хапата. У школе ╕ на раёне Захара звал╕ 'прыпыленым', ╕ пра яго хадз╕л╕ чутк╕ адна страшнейшая за другую. Казал╕, н╕быта ён па╝сюль цягае з сабой небяспечную брытву, альбо вык╕дны нож, ╕ ён ужо кагосьц╕ ц╕ то парэза╝, ц╕ то зарэза╝ насмерць, ╕ яму за тое н╕чога не было, бо ён аф╕цыйна прызнаны шыз╕кам. Пра╝дай гэта было тольк╕ часткова. Кл╕н╕чным вар'ятам Захар не бы╝, хаця ╝ трынаццаць год ён сапра╝ды ме╝ размову з пс╕х╕ятрам пасля таго, як паспрабава╝ зас╕л╕цца на провадзе ╝ школьнай прыб╕ральн╕, ды ╕мправ╕заваная шворка абарвалася. Пс╕х╕ятр канстатава╝ 'дысфарыю'** ╕ вып╕са╝ нейк╕я таблетк╕, як╕я Захар потым вытрас у тую ж прыб╕ральню. Ён-то л╕чы╝ сябе абсалютна нармальным. У чатрынаццаць Захар парэза╝ свайго аднакласн╕ка, жахну╝шы яго брытвай па твары -- так, што ╝ небарак╕ кро╝ л╕нула цурком, ╕ скура пачала спа╝заць ╝ яго з падбароддзя, н╕бы пальчатка. Пацярпелага адвезл╕ ╝ шп╕таль ╕ наклал╕ яму процьму шво╝, але шнары ╝сё ро╝на застал╕ся. Захару тады пагражала калон╕я, але ягоная мамачка мела нейкае "знаёмства" ╝ гарадской адм╕н╕страцы╕, ╕ гэту справу замял╕. У пятнаццаць Захар к╕ну╝ школу, пасля чаго ╕ наста╝н╕к╕, ╕ вучн╕ ╝здыхнул╕ з палёгкай. Цяпер ён цэлым╕ дням╕ бязмэтна швэнда╝ся па раёне, альбо тырчэ╝ ╝ гаражы, важдаючыся са сва╕м "байкам", як ён называ╝ пачварную савецкую матацыклетку колеру вогнетушыцеля, якая прыналежыла кал╕сьц╕ яго нябожчыку брату. Пачварынка гэта жэрла бенз╕н, як БТР, ╕ ра╝ла, н╕бы зн╕шчальн╕к, бо глушыцель з яе бы╝ зняты яшчэ папярэдн╕м ╝ладальн╕кам.
Жыхар -- Цёма Жыхарэ╝ск╕ -- бы╝ здаровым дзецюком з кулакам╕ малатабойца ╕ дурнаватым выразам твару. Ягоны бацька, начальн╕к Овельскага РАУС, планава╝ кал╕сьц╕ прыстро╕ць сыночка ╝ Акадэм╕ю МУС, аднак Жыхару ледзьве хап╕ла мазго╝, каб скончыць сярэднюю школу. Тады на сямейнай нарадзе было вырашана, што Цёма адслужыць у войску, а потым пойдзе служыць у АМАП. Таксама кар'ера непаганая. У чаканн╕ прызыву Жыхар лайдачы╝, цешы╝ся жыццём ╕ час ад часу дума╝, што б такога зраб╕ць, каб адкас╕ць ад войска, але ╝ галаву яму не прыходз╕ла н╕чога, апроч членашкодн╕цтва. Жыхар бы╝ на год старэйшы за Захара, на галаву вышэйшы за яго ╕ ╝ два разы шырэйшы, аднак ён ахвотна выконва╝ ролю ардынарца ╕ падпарадко╝ва╝ся Захару, н╕бы шчанюк. Жыхар бы╝ занадта тупы, каб быць л╕дарам, ╕ апроч таго, Захара ён пабойва╝ся.
Аф╕цыйна Захар з Жыхарам н╕дзе не працавал╕, аднак грошы ╝ ╕х мел╕ся. Па некаторых звестках, яны 'трэсл╕' малалетак, адц╕скаючы ╝ ╕х гато╝ку, ╕ цягал╕ барсетк╕ з чужых а╝то, але н╕хто не мог даць рады. Жыхара ╝жо некальк╕ разо╝ проста лав╕л╕ за руку на месцы злачынства, але кожны раз ён шчасл╕ва пазбяга╝ пакарання - што не дз╕ва, ул╕чваючы пасаду, якую займа╝ ягоны татачка. Што тычыцца Захара, то ён бы╝ спрытнейшы ╕ х╕трэйшы за Жыхара, ╕ на крым╕нале н╕кол╕ не папада╝ся.