Читаем Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ) полностью

Яна адняла руку ад майго твару, ╕ я ╝бачыла ╝ яе далон╕ круглявы медальён з дз╕╝най выявай -- перакручаны пентакль ╕ вока з вузкай вертыкальнай зрэнкай. Я ╝жо бачыла гэты знак -- на кораку бутэльк╕, у якой пан Н╕чыпар кал╕сьц╕ запячата╝ Цемру.

-- Дапамажыце мне. Кал╕ ласка, -- прашаптала я.

-- Дзец╕ вы гаротныя. Што ж гэта роб╕цца?.. -- уздыхнула жанчына.

Яна абняла мяне ╕ прытул╕ла да сябе. Ад яе кажуха пахла а╝чынай.

-- А хто вы? Адкуль вы мяне ведаеце? -- пыталася я.

-- Цётка Альжбета я, з Кунца╝к╕. Не бойся, дз╕ця, не бойся. Добра ╝сё будзе. Талакою справ╕мся, -- гаварыла яна, ╕ я разумела, што яна ╝сё ведае -- ╕ пра Цемру, ╕ пра Пачвару, што хаваецца пад Чортавым мостам, ╕ пра людзей, як╕я зраб╕л╕ся пачварам╕, але я больш не адчувала страху, таму што я ёй верыла.


21. Iншы


Кунца╝ка -- вёска ╝ некальк╕х к╕ламетрах ад Овельска, да якой можна дайсц╕ пешшу менш чым за гадз╕ну, альбо, кал╕ не маеш н╕ часу, н╕ ахвоты да шпацыру, дабрацца на адным з рэйсавых а╝тобуса╝, як╕я аб'язджаюць навакольныя вёск╕ ╕ мястэчк╕ ╕ некальк╕ разо╝ на дзень спыняюцца ╝ Овельску каля чыгуначнага вакзала. Дарога ад мястэчка да Кунца╝к╕ заняла ╝ мяне хв╕л╕н дваццаць, б╕лет на а╝тобус я куп╕ла ╝ к╕ро╝цы, заплац╕╝шы нейк╕я пару тысяч. А╝тобус бы╝ напалову пусты, ╕ ╝ Кунца╝цы, апроч мяне, больш н╕хто не выйша╝. Вёсачка складалася ╝сяго з адной вул╕цы, што цягнулася ╝здо╝ж пустыннага, засыпанага снегам поля ╕ ╝п╕ралася ╝ бярозавы гаёк, за як╕м пачыналася балота. На╝кол размяшчал╕ся дачныя ╝частк╕, дзе ╝з╕мку н╕хто не жы╝, дый сама вёска, нягледзячы на выходны дзень, выглядала нежылой. Кал╕ я ╕шла ╝здо╝ж вул╕цы м╕ма прысадз╕стых дамко╝ з верандам╕ ╕ фарбаваным╕ плоц╕кам╕, мне не сустрэлася ан╕ душы, ╕ тольк╕ аднойчы дзесьц╕ ╝далечын╕ бразнул╕ весн╕чк╕, ды сабака на чы╕мсьц╕ падворку забраха╝ бы╝ ╕ адразу ж замо╝к.


Кунца╝ская ведзьма жыла трох╕ наводшыбе ад вёск╕, на самым ускрайку лесу. Каб дабрацца да яе жытла, мне давялося перасячы невял╕к╕ выган, ╕дучы па вузкай, пратаптанай у снезе сцяжынцы, а потым перайсц╕ па абледзянелай кладачцы плытк╕ ра╝чук з галечным дном. Дом ведзьмы знешне н╕чым не адрозн╕ва╝ся ад ╕ншых кунца╝ск╕х хат - трохутны дах з ком╕нам, вокны з разн'ым╕ акан╕цам╕, каменны ганак, веранда, зашклёная ромбападобным╕ шыбам╕, н╕зк╕ фарбаваны плоц╕к ╕ весн╕чк╕. Усё як у людзей. Проста пасярод двара расла камлюкаватая старая л╕па, побач з якой стаяла пах╕леная дра╝ляная лавачка, уся зацярушаная снегам. Напэ╝на, тут вельм╕ прыгожа ╝летку, кал╕ на╝кол цв╕туць лугав╕ны ╕ бярозавы гай по╝н╕цца птушыным пошчакам, але цяпер, стоячы сярод змярцвелых палё╝ пад св╕нцовым студзеньск╕м небам, я раптам адчула такую шчымл╕вую самоту, што захацелася збегчы.


-- Пан╕ Альжбета! -- пакл╕кала я.

Не чакаючы адказу, я штурхнула весн╕чк╕ ╕ ╝вашла на падворак. З-за павец╕ выкац╕лася нешта каламутна-шэрае ╕, не выдаючы н╕ гуку, к╕нулася мне напярэймы. Я спын╕лася. Шэрае мо╝чк╕ скакала ╕ круц╕лася вакол мяне, не пак╕даючы на снезе слядо╝, ╕ несупынна змянялася, клуб╕лася, як воблака дыму, ╕ ╝ гэтым зыбк╕м ╕ зменл╕вым час ад часу вымалё╝вал╕ся ╝стойл╕выя формы -- то круглае, н╕бы рыб╕на, вока, то пасмы по╝сц╕, то каротк╕я, як у медузы, мацк╕ з шэрагам╕ завостраных круко╝ ц╕ к╕пцюро╝.


Дзверы хаты адчын╕л╕ся, ╕ на парозе з'яв╕лася вядзьмарка Альжбета. Выгляд яна мела каларытны, як за╝жды - до╝гая ва╝няная спадн╕ца барвовага адцення, чорная кофта, калматая футравая кам╕зэлька ╕ чырвоная хустка, завязаная на паляшуцк╕ манер. Я злав╕ла сябе на думцы, што мне чарто╝ск╕ падабаецца стыль яе адзення. Чарто╝ск╕. Хацела бы я выглядаць гэтак жа!..

-- Дабрыдзень, Тая. Малайчына, што прыйшла, -- сказала Альжбета. - Не стой там, замерзнеш. ╤дз╕ ╝ хату!

-- А можна? - спытала я, з асцярогай з╕рну╝шы на шэрае.

Ведзьма ╝см╕хнулася, бл╕сну╝шы метал╕чным╕ каронкам╕.

-- Бачыш яго? Не бойся, гэта стражн╕к. Цябе ён не кране.

Убачы╝шы, што я вагаюся, яна рушыла да мяне, паклала руку мне на плячо ╕ спакойна павяла мяне да парога, нават не зважаючы на 'стражн╕ка', як╕ бязгучна ляце╝ услед за нам╕.

-- А што такое стражн╕к? - спытала я.

-- Тагасветная ╕снасць, накшталт вартавога сабак╕. Мне давялося закл╕каць яго, пасля таго, як да мяне зав╕тал╕ госц╕... Але чакай, Тая, хутка раскажу табе ╝сё па парадку.

Мы ╝вайшл╕ ╝ хату. 'Стражн╕к' заста╝ся звонку, што вельм╕ мяне ╝зрадавала. Хаця ведзьма сказала, што баяцца мне няма чаго, выгляда╝ ён зус╕м не бяскры╝дна.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Милая моя
Милая моя

Юрия Визбора по праву считают одним из основателей жанра авторской песни. Юрий Иосифович — весьма многогранная личность: по образованию — педагог, по призванию — журналист, поэт, бард, актер, сценарист, драматург. В молодости овладел разными профессиями: радист 1-го класса, в годы армейской службы летал на самолетах, бурил тоннель на трассе Абакан-Тайшет, рыбачил в северных морях… Настоящий мужской характер альпиниста и путешественника проявился и в его песнях, которые пользовались особой популярностью в 1960-1970-е годы. Любимые герои Юрия Визбора — летчики, моряки, альпинисты, простые рабочие — настоящие мужчины, смелые, надежные и верные, для которых понятия Дружба, Честь, Достоинство, Долг — далеко не пустые слова. «Песня альпинистов», «Бригантина», «Милая моя», «Если я заболею…» Юрия Визбора навсегда вошли в классику русской авторской песни, они звучат и поныне, вызывая ностальгию по ушедшей романтической эпохе.В книгу включены прославившие автора песни, а также повести и рассказы, многограннее раскрывающие творчество Ю. Визбора, которому в этом году исполнилось бы 85 лет.

Ана Гратесс , Юрий Иосифович Визбор

Фантастика / Биографии и Мемуары / Музыка / Современная русская и зарубежная проза / Мистика