Слухайце ж, рыбакі!Пешні кідайце, пакуль яшчэ з ваміНе загаварылі штыкі.
Сымон
Ты не гразі нам. Яшчэ ты замолад.Што нас пужаеш штыком?Мы ужо бачылі здзекі і голадПад акупанцкім ярмом.Хочаш — страляй у мяне, у старога!Хай мяне зломе віхор.Толькі вам, каты, я гэту дарогуЗагараджу да азёр.
Грышка
Не, не табе, стары, з імі спрачацца,Лезці грудзямі на іх.Хопіць з навалаю лютай змагаццаСілы у нас маладых.
Рыбачка
Хлеб адабралі ў галодных сіротаў.Чым мы накормім дзяцей?Досыць ужо бедавалі гаротна.Што ж, пан, страляй жа хутчэй!I пахіснулася мора людское,Рынулі ў бой рыбакі,Рынулі грозным, кіпучым прыбоемНа акупантаў штыкі.
4
Спяваюць дзяўчаты,І ў лесе сасоннік,На прызбе пад хатайІм ўторыць гармонік.Праз межы, загоны,Вясковыя стрэхіПлыве з перазвонамВясновае рэха.
Тацяна
Сум грудзі сціскае.Цябе, мой каханы,I позна, і ранаПаны ўжо шукаюць.
Грышка
Тут сочаць за намі,Я сам гэта чую,Начамі і дняміНас нехта пільнуе.Адно толькі горай,Што раніцай сіняйЦябе і азёрыМне трэба пакінуць.Я зроднены з тымі,Што век жывуць працай,Што ўсталі стальныміРадамі змагацца.I дзе, я не знаю,Сустрэну світанне,Якое устанеЎжо хутка над краем.Ды толькі я веру,Што дзень вызваленняНа Нарачы берагПрыйду я сустрэнуць.
5
Грышка
Ты не заснуў, Прахор?Доўгая ноч…Нам бы пагутарыць варта.Нешта шкада пакідаць мнеНарач, і вёску, і бор.
Прахор
Нешта скуголяць сабакі.Вецер на сена залазіць,Рве з узгалоўя пласты,Спаць не дае.Можа, так на непагоду.Чуеш, як шчытам калоціцьI завывае, як воўк?..Рана збіраешся выйсці?
Грышка
Рана, яшчэ даусходу…Што ж абарваў, не гаворыш,Неяк раптам замоўк?А я ўсё пра азёры думаю.Прыйдзецца, пэўна,Брацца не раз за калкі,Каб адагнаць ад хат нашых гора,Выкрышыць панскім сабакам клыкі.Аты, Прахор, можа, дрэмлеш?
Прахор
Не, гавары!..
6
Стражнік
Але ж і цёмна!Месяц апаў на Нарачы дно.Хіба поўначМінула даўно?
Паліцэйскі
Іван, добра ты помніш,Дзе чыя хата, істопка, гумно?
Iван
Я, пан, як заяц польны,То ведае, дзе які лубіну сноп,Ведаю кожную хату.Гэта сяліба Рыгора старога.Чорныя латы.Саломы вецер натрос ля дарогі.Далей СымонаўПлот хату гнілую плячамі падпёр.Восызагоны…Побач гумно… Не адзін, пэўна, ён…З ім Прахор…
Стражнік
Што ж затрымаўся?Першы раз? Мо не выпіў паўкварты,Спужаўся?
Iван
Думаю, з вамі ісці мне не варта.Каб ібыло што…Я сваё выканаў…
Паліцэйскі
Можаш ісці!
Іван
Пойдзеце проста.Выстралы вецер заглушыць ўначы.А калі хто і прачнецца,Дык будзе па часе.
Тацяна
Тата, ты спіш?Чуеш пад вокнамі крокі цяжкія?Чуеш, на вёсцы сабакіЯк выюць?