Гаворыш, што ля нарачанскіх сёлАбстаўлены паліцыяй дарогі?
Рыбак
Эт, кажуць людзі!Чуткі з поля, з лесу прыпаўзлі,А тут азёры іх расплёскаліПа жвіры, —Нібыта нашы людзіАд паліцыі ўцяклі…Ты, можа, чуў,Аж з-пад сівога Свіру?А ты адкуль сам будзеш, а?
Грышка
Я — дальні…
Рыбак
Так…Я перавёз бы…Відаць, што ты змарыўся…
Грышка
Ну што ж, пайду.Бывай!
Рыбак
З богам!Ідзі праз лес,Мо і ўдасца як табе пралезці…Ды, паслухай…Балаты мінай!Засадатам.За кожнага з васСтражнікі даюць сярэбранікаўДзвесце!..
Стражнік
Ты з некім гаварыў?З суседам? Гаварыў пра пашу?Чаго ён поўзае у будні дзень?
Рыбак
Гэта, пан, чалавек свой быў,З вёскі нашай…
7
Прахор
Пуста кругом.Шумяць трыснікі,Цугам цягнуцца хмары.Толькі боль не сціхае ў грудзях,Быццам вогнішча, дыхае жарам.Як і чым гэты жар пагасіць?Ветрам век не астудзіш,Крывёй не зальеш,Хіба сіняю хваляй,Што вабіць мяне у бязмеж…Нарач, Нарач!Родны бераг імглою заслала.Там вёска,Там хата, сям'я…Сінія хмарыПлывуць насустрач валам.I ўздымаюцца хвалі вышэй,Серабраныя і залатыя.Вось адна дапаўзла да грудзей,Абняла рукой чулай за шыю.Прамільгнуў белай кагаркі цень над вадой.— Таварышы, разам цягніце, за мной,Невад, напоўнены рыбай, хутчэй!Хвалі ўздымаюцца справа і злева,Быццам раллі алавяныя скібы.Прахор ідзе ўсё далей і далей.I здаецца яму,Што цягне ён невад —Цяжкі, поўны сярэбранай рыбы.А перад ім уздымаецца вал.На дне за карчы зачапіліся ногі.Хваля, як з горных вяршыняў абвал,Загарадзіла дарогу,Падняла рыбака,Ўскалыхнула…— Памажэце дамоў дабрацца!Блізка кнігаўка крыкнула і прамільгнула,Ды небаВячэрняй заройПачало загарацца.