* * *Гучыць адна i тая ж нота,Нібы парваная струна,I адзінота адзінота,I сум, i востры боль здаўна,I зайздрасць прашчурам i продкаШто i на гэтай жа зямліХто доўгі век, а хто кароткіПа-людску некалі жыліУ дабраце i поўнай згодзеАд першых да апошніх дзён,Бо i ў людзей, як i ў прыродзе,Сумленне — быў адзін закон.1—2/11—94
* * *Снег завейвае плечыI маю галаву.Да жаданай сустрэчыЯ наўрад дажыву.Праз снягі i завею,Праз начную жуду,Я хутчэй пасівею,Чым да любай дайду.Толькі ўспомню аб свяцеУ былыя гадыI адчую, што страціўЯ цябе назаўжды.Незваротнаю стратайПакараў мяне Бог.Мабыць, сам вінаваты,Што цябе не збярог.2/II—94
ВяртаннеЗ гадамі Дантэ i ГарацыйМяне хвалююць i часцейВяртаюць у маё юнацтва,Дзе ўсё сумленней i чысцей.Дакоры, здзеклівыя кпіныЎ душы пакінулі сляды.I толькі цешаць успаміныПра незваротныя гады.3/1—94
СнегападТы помніш за парканам ліпу,Усю з зялёнага святла,Калі без стуку i без скрыпуНеспадзявана ты ўвайшла?У вузкім i пустым пакоі,Як сон,міналі вечары,I мы не ведалі спакоюЗ табой з зары i да зары.Гарэлі, быццам вугалёчкі,Іскрынкі незабыўных воч,I карацей тваёй сарочкіЗдалася чэрвеньская ноч.Я ўсё часцей жыву мінулымI азіраюся назад,Калі ўсю ноч з трывожным гулаНе заціхае снегапад.19/XII—93
Блакітная зімаПрыйдзі непрыкметна сцяжынкай нямоюУ сінім святле да знаёмых дзвярэй,Цябе я чакаю блакітнай зімою,Прыйдзі i настылае сэрца сагрэй.Я трачу надзею, а ты нечакана,Калі ні цяпла, ні спакою няма,Зайшла, зачыніла фіранкі старанна,Каб сэрцы дваім не студзіла зіма.У змроку падыдзеш нячутнай ступоюI цёплыя рукі раскінеш шырэй,Мы ў казачным свеце пабудзем з табою,Ты толькі настылае сэрца сагрэй.Твае пазнікаюць усе таямніцы,А ты пазіраеш дабрэй i дабрэй.Я буду табе на каленях маліцца,Ты толькі настылае сэрца сагрэй.11/1—94
КаштаныМой лес заблытаны i танны:Пра шчасце бачу толькі сны,Жадаю, каб цвілі каштаныI ў мой апошні дзень вясны.Я ўсё прыпомніў да драбніцы —I дождж, i бэзавую даль,I сіні росчырк навальніцыНад грабянцамі чорных хваль,Удалечы сагнуты ветразь,Дрыготку вуснаў i кален,Разбуджаных шалёным ветрамНапевы казачных сірэн.Сваю душу вярэдзіць годзе,Страсаць слязінкі, быццам ртуць,З тых дзён мінула паўстагоддзя,I вось каштаны адцвітуць,Патушаць свечкі залатыяЎ празрыстым лісці i галлі,Будзённыя, зусім не тыя,Што ў навальніцу расцвілі...Усё мінае без звароту,Знікае назаўсёды след,Вясёлкі расхінуць варотыЎ нікому не вядомы свет.2/1—94