Падзяка грому i дажджуМы заблудзіліся з табою ў лесе:П'яніў багун i палыновы чад,Каравы дуб над намі вецце звесіў,A сцежкі не відно ні ўперад, ні назад.Мы думалі, куды цяпер падацца,I раптам хмара, чорная, як дым,Плыла i пачынала загараццаНа страх або на радасць маладым.Ударыў гром, рассечаны маланкай,Што зыркнула, як срэбная змяя,I ты адразу стала паланянкай,I так даўно — тваім палонным я.За кропляй кропля твар i плечы біла,Наскрозь прамок твой белы сарафан,I да мяне ты ўсё бліжэй тулілаСвой трапяткі i захмялелы стан.Я дзякую дажджу, маланцы, грому,Што ні дарог, ні лесу не відно,Што стала нам утульна, нібы дома,Што сталі мы з табою як адно.20/XІІ—93
НезваротнаеПяюць дзяўчаты...Так пяюць, што плачуПа зорных і блакітных вечарах,Па ўсім, што страціў, і па ўсім, што трачу,Па смольных хатах, студнях і дварах,Па песнях на зажынках і дажынках,Па звонкіх падгалосках у палёх,Па бальшаках і расяных сцяжынках,Якіх ніяк уратаваць не змогУ некранутай чыстай прыгажосці,Начальнікамі знішчанай дарма.Цяпер не ходзім ні з гасцей, ні ў госці,А там жыла паэзія сама.Пяюць дзяўчаты...Так пяюць, што плачуЗ бяссілля, што нічога сам не значу,Што жытні дух, ружовы пыл дарогЯ толькі ў сэрцы і ў душы збярог.18/XІІ—92
ВаганніУсё павольна адыходзіць —Палын i канапляны чад.Жалобны голас шэпча: «Годзе,Калі ты сам сабе не рад».Сабе не рад. А дым вясновы,Ракітнік голы на мяжы,I матчыны жывыя словы,Як срэбраныя капяжы,Вярэдзяць сэрца i на сконе,На росах босыя слядыУспамінаюцца i сённяI зачароўваюць заўжды.Надыхацца б i наглядзеццаНа талы снег, на кураслеп,Як на льняны абрус кладзеццаГарачы, на аеры, хлеб.Не трэба большага багацця,Ані раскошы, ні акрас:Прайсціся б басанож па хацеУ апошні дзень апошні раз.Калі i сам сабе не рад,Ступіць бы крок ці два назад.16/XII—93
Зімовы сумСнягі, снягі, шалее завіруха,Па вокны прызбы замяла,У коміне галосіць вецер глуха —Не выйсці i не выехаць з сяла.Іскрысты снег на сонцы слепіць вочы,Рыпіць пад палазамі i ступой,Блакітам адлівае сярод ночы,Мільгаюць зоры, ціша i спакой.Пабелены снягамі аканіцы,I толькі тлеюць рысачкі святла,Такою мне мая радзіма сніцца,Дзе ўсе шляхі завея замяла.Такою любаю з далёкіх дзёнЯна прыходзіць у чароўны сон.Снягі,і завірухі,і зіма,I толькі там даўно мяне няма.30/XII—93