Пад месяцамБлакітны месяц у вадзе дрыжыць.Так ціха, што чуваць, як дыхаюць пялёсткі,А я не дбаю, дзе мне начаваць,Ці блізка, ці далёка тыя вёскі,Дзе я да раніцы знайду спакойНа сене пад замшэлым дахам,А можа, лепей над ракойЗаначаваць i дыхаць свежым пахамНачных лілеяў, цёплае травыПад недасяжным зорным шляхам,Падслухаць гоман баравыI... рогат лесуна у цёмным Дубні,I... плач савы, i як вядзьмар сівыУ апраметнай жаліцца на бубне.Прачнуцца i адчуць, што я жывы,Што раніцы такой не будзе болей,Што я шчаслівы сёння на Зямлі,Што крыўды, гора, клопаты i боліЗ туманамі світальнымі сплылі.8—9/VIІ—92
Начныя званкіТэлефонныя будзяць званкі уначы:«Сцеражыцеся вы, дэмакраты!»Чую: зноўку турэмныя звоняць ключыI звіняць заінелыя краты.Зноў злавесныя прывіды побач снуюць,Пагражаюць i сыта рагочуць,У натоўпе ахвяры свае пазнаюцьI бяду i пакуты прарочаць.Ім карціць у катоўнях работу пачаць.Больш на літасць i не спадзявайся.Будуць зноў лейтэнанты крычаць i крычаць«Варажына, хутчэй прызнавайся!»Можа, гэта трызня i пакутлівы сон,Што вярнуўся з крывавага году,I спяшаецца сёння паставіць на конГоркі лёс, i жыццё, i свабоду.Да світання звініць i звініць тэлефон:Замаячылі зноў перасылкі i турмы,Азываецца ў сэрцы загадкавы звон,Не ўрачысты —хаўтурны.7/XІ—92
Самотны вечарАсеннія глухія вечарыМяне палохаюць i змрокам, i слатою,Здаецца, шэпчуць: «Лепш не гавары,Каб не падслухаў д'ябал пад тахтою».Маўчу, а сэрца стукае не ў лад,I не змаўкае гул на тонкай ноце,A ўспомніць не магу, калі быў рад,Бо i ў натоўпе я — на адзіноце.Не заўважаю разнабой гадзін:Дзень — у Чыце, а ў нас ужо за поўнач,У шыбы хвошча дождж, а я адзін,Таму трывогі i сумненняў поўна.I першае — што за жыццё зрабіў?Пратупаў столькі тысяч кіламетраў,Крывінкі капалі, нібы з рабін,Пабітых сцюжаю i паламаных ветрам.Kaго парадаваў? Kaго пакрыўдзіў?Хто на мяне страчыў паклёп?Магчыма, ценем Гамлетавым прыйдзе,Той, што калісьці цэліўся мне ў лоб.Трызня...Прымроіліся цень за ценемУскрэслыя i маладыя ўсе.Ix сёння голас вечарам асеннімЗ крывавай даўніны сумленне данясеЖывым, натхнёным, незабытым словам,Гарачым, то празрыстым, як лядок.Хоць я не быў ніколі адмысловым,Хачу, каб некалі ўваскрос i мой радок.