КрыжНазаўжды пакідаю зямную красу,Што любіў i люблю i хацелася ўславіць.Да магілы, магчыма, свой крыж данясу,А яго аніхто не здалее паставіць.Можа, летам, увосень ці ў сцюжу засну,I ніхто не заўважыць нязначнае страты.Я ж сабе ні адну не дарую віну,Хоць нікому ніколі не быў вінаваты.14/XII—92
ФіналЗаўсёды спяшаўся, каб толькі паспець,He дбаў i не думаў, што заўтра чакае,Прытулак сабе не сабраўся займець,A ўжо безнадзейная старасць гукае.О як неўпрыкмет праляцелі гады.Здабыткі? Здабыткі амаль нулявыя.Hi шчасця няма, ні ранейшай хады,І сэрца, i думы, i скроні сівыя.Наперадзе толькі слата i туман.Апошняй дарогай ужо без зваротуПаспешна даставіць маўклівы фурманI клікне: «Хутчэй адчыняйце вароты!»Спяшаецца: многа заўсёды работы.28/X—91
ЗбавеннеІ помніка не будзе, i магілаПраз два гады зраўняецца з зямлёй,Бо за жыццё душа наскрозь настыла,А сэрца мулкаю аблытана пятлёй,Таемнаю, нябачнаю, атрутнай,Што сцежку скарачае з году ў годI прыдушыла доляю пакутнайМяне i мой няшчасны род.Страшней за смерць такая доля:Аснова — з гора, уток — з бяды...Развеяцца б хутчэй у чыстым поліI ў змроку знікнуць назаўжды.25/XII—93
ПамяцьО, памяць, што з табой рабіць?Ты днём i ноччу не даеш спакою:То Ціхі акіян пад Месяцам рабіць,То нам ніяк не уцячы з пакою,Каб не пачулі, i сысці ў паліI да світання праблукаць паволі,Ты толькі жарцікамі сэрца не палі,Зажуранаму па табе i волі,Па спелых вуснах, па тваіх вачах,Пакуль дзівосны вобраз не растане,Пакуль агонь у сэрцы не ачахI не настала горкае расстанне,Якое не забудзецца павекУ адзіноце, у журбе, у скрусе,Калі, прыпаўшы да тваіх павек,Я прашаптаў, што назаўжды скаруся.О, памяць, што з табой рабіць?Усё жыццё, як акіян рабіць,Пераліваецца, іскрыцца прад вачаміНа досвітку i доўгімі начамі.3/IV—94ІІ.
Балючыя элегіі
He столькі «хамскія» натуры
На карках вынеслі сваіх!
I свіст даносчыкаў пануры,
Паверце, не запудзіць ix!
К свабодзе, роўнасці i знанню
Мы працярэбім сабе след!
I будзе ўнукаў панаванне,
Там, дзе сягоння плача дзед!
Янка Купала — «Ворагам Беларушчыны».