НяволяСамая страшная кара — няволя,Часамі страшней за імгненную смерць.Зона маўчання без сценаў i столі,Дзе нельга ні плакаць, ні голасна пець,Дзе нельга кахаць i сустрэцца з каханым,Дзе ўлічана кожнае слова i крок,Дзе бачыць цябе цераз мушку наганаЗабойца, гатовы націснуць курок.Жахлівае ўсё засталося у мінулым,А памяць раптоўна душу апячэ,Як толькі дакоціцца плачам i гуламНяволя, што недзе лютуе яшчэ.Вярэдзяць душу успаміны да болю,I я праклінаю любую няволю.25/V—93
ТостРаней пілі за ты x, хто ў моры,Каго дратуюць штормы i мароз,Цяпер я п'ю за тых, хто ў горыНе выплакаўся да апошніх слёз.«Але наўрад ці выпіць давядзецца», —З мяне барыга рыначны смяецца, —Каб свята чаркаю адзначыць,Патрэбна тыдні тры ішачыць».Збяру «ваўкоў» i вып'ю чаркуЗа вечную гарэтніцу-ўдаву,За рукі змардаванае даяркі,За кошт якой жывуць усе i я жыву,І за настаўніцу, што слепіць вочыНад сшыткамі i глупствам справаздач,Што ў класе усміхаецца, а ноччуНіхто яе не чуе горкі плач.За вокнамі заходзіцца завея,І дамавік грукоча па страсе,А прыгажуня юная сівееІ, не расцвіўшы, вяне пакрысе.Я п'ю адзін не з радасці, а з гора,Што скрозь развал, нястачы, недарод,За тых, каму бяссілле i пакораНаканавалі безнадзейны звод.Я п'ю за тую, што не стане маці,Сагнутую у дваццаць восем год,І горка плачу, бо у кожнай страцеЗнікае мой даверлівы народ.Няма шампанскага, дык вып'ем квасЗа ваша будучае i за вас.16/Х—93
У сацлагерыЯ ўсё яшчэ ў сацлагеры жыву:Кіруюць тыя ж Саўкі ды МаратыІ тлумяць, як тлумілі галавуМарксізму дактары i кандыдаты.Яны ж здавалі некалі залікі,І кожны практыку з тэорыяй злучыў.Каб кіраваць, іх «правадыр вялікі»У навуку прабівацца навучыў.Хоць творчае i не спазналі мукі,Хвалілі іх таварышы i друк.Даўно ужо няма тае навукі,Але жыруюць «дактары навук».Яны прызначылі «народных дэпутатаў»І тыя рушылі зацята на народ,Да мікрафонаў, да дэбатаў,Абы рабіць усё наадварот.Куды ні ступіш, гора апячэ,Бо ўсё жыву ў сацлагеры яшчэ,I дабівае ўсеагульны стрэс:То краты сняцца, то казённы лес.10/Х—93