СпрутыУ нас такі кароткі век,I так яго нам змардавалі,Нас хціўцы кінулі на здзек,Сабе ж палацы збудавалі.Iм забяспечвай i хвалiI падстаўляй худыя спіны,Бо мы па-людску не жыліНі дня, ніводнае хвіліны,А ўсё чакалі лепшы час,Ды больш чакаць не маем сілы,Бо топчуць, як тапталі,насI хлусяць, як даўней хлусілі.Што ні пабачаць, з рук ірвуць,Нібы пражэрлівыя спруты,А дзеці i старыя мруцьАд голаду i ад атруты.Цярпелі мы i церпім здзек,Куды ні глянеш, сэрца стыне,Як чалавека нішчыць чалавекI сам ад хцівасці загіне.3/ІХ—93
ТупікіЧыгуначныя тупікіПазарасталі крапівою,Валяюцца іржавыя цвікі,I нешта не дае душы спакою.Чыгуначныя тупікі —Пад'ёмы, закругленні, перагоныТаварнякі, таварнякі,I ўсё — казённыя вагоны.Буржуйка, свечка ў ліхтарыI ненадзейныя суседзі...Ніхто не знае да пары,Куды вязуць, куды ён едзе.Цяпер гляджу на ўсе бакі,Даўнейшага шукаю следу,I ўсё трапляю ў тупікі,З якіх нікуды не даеду.Як выйсце з тупіка знайсціУ падарожжы на жыцці.8—9 /VІ—93
Страты i стратыНу, вось i канчаецца лета,Палессе вада заліла,Начатая песня не спета,А плач — ад сяла да сяла.За стратамі страты i страты,А хто вінаваты у ix?Забыліся даўнія святы,Не знойдзе нявесту жаніх.Якой вінаваціць віною?Дзе будзе ў бяздомных начлег?Каб ведалі, лепш бы за НояСкляпалі б сучасны каўчэг.За што ад змяркання да рання,На досвітку i уначыПрыходзяць адны пакаранніI каркаюць, як крумкачы?I пот, i густая крывінкаСцякаюць у бездань дарма,Бязлітаснай лапаю рынкуУ дзверы грукоча зіма.З дажджамі i лета праходзіць,Паволі паводка спадзе,А хто да фіналу стагоддзяСваёю хадой дабрыдзе?Маё пакаленне імкліваЗнікае, як ранішні дым.Каб хоць давялося шчасліваПажыць i за нас маладым.21/VIII—93
Весела жывёмО, як мы весела жывём!З такім начальствам не сумуюцьШто мы пад вечар дажуём,Яны уранні падсумуюць.Лічыльнікі без тармазоўПадлічаць, колькі моцы ў целе,Падвысяць цэны ў сто разоў,Каб мы, крый Божа, не тлусцеліШто выміраем, ім не ў знак,На нашу пенсію скупуюМільёны соценных ДзяржзнакЯшчэ паперак адштампуе.I гэтых фанцікаў мяхіПруць хлебаробам i шахцёрам,А за злачынствы i грахіРазлічвацца з народам сорам.1992