Шукаю усмешкуІду па праспекце...На рынак бягу,За горад спяшаюся пешкіI, як ні шукаю, знайсці не магуНіводнай вясёлай усмешкі.Дзяўчынка ідзе з матыльком на плячы,Закушаны вусны, нахмураны бровы,Глядзяць спекулянты, нібыта сычы,I клоўн, як хмара, суровы.Ад гора заплакаць гатоў афіцэр,Бяздомны,. бяззбройны i кволы,I толькі разбэшчаны міліянерЗдаволены ўсім i вясёлы.Глядзіць ён на ўсіх з вышыні i здаля,Усё яму лёгка ўдаецца,Смяецца ён з беднасці i з мазаля,З сумленных i шчодрых смяецца.ён рабчыкаў смажыць, жуе ананасы,Але жабраку i капейкі не дасць,Былы прадстаўнік гегемоннага класаЗа долар набудзе душу i прадасць.Чарга за чаргой, як вужака віецца.А што там даюць, кілбасу ці віно?Іду па праспекце, — ніхто не смяецца,I дзеці смяяцца адвыклі даўно.5—6/VIII—92
Каму мы трэба?
«В республике один военный
приходится на 4З человека
населения».
Былы міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўнік П. П. Казлоўскі. («Известия» № 207—1992 г.)
Скажыце мне, таварыш генерал,Хто нам вайною пагражае,Які урад, які кагал,Каму патрэбны нашы ураджаі,I наша нафта, золата i медзьI нават вашы дачы i нагоны?Не толькі вораг, нават i мядзведзьУцёк даўно з чарнобыльскае зоны,I толькі ледзь партрэт яго ліпіцьЗ вавёркаю на хліпкай асігнацыі,А за яе не проста нам купіцьУ слуцкіх бэрах бэры радыяцыі.Ix больш за танкаў i ракетБаяцца i на Захадзе i Усходзе,А вы дасюль марочыце ўвесь свет,Што генералы дбаюць аб народзе,Што днём i ноччу сцерагуць ягоЗ зямлі, вады i нават з неба,Ды толькі невядома ад каго,Каму мы з радыяцыяю трэба.Хіба аматарам збівання грушI віртуозам выхавання «матам»,Таму на карках сарака трох душСядзіць адзін нахлебнік з аўтаматамІ трэба кожнага адзець i пракарміць,Салдата — кашаю, начальства —сервелатамА зможа нас найлепш абараніцьНе аўтамат, а «вызвалены» атам.24/IX—92