Адны накраліся. Змяняюць іх другіяI набіваюць кашалі тугія,Рабуюць фермы, склады i вагоныI нажываюць нізашто мільёны,Не тоячыся, а сярод дарогіЗа кошт «гуманітарнай дапамогі».За нашае жабрацтва, енкі, плачыБудуюць i сабе i дзецям дачы,Для блізкай i далёкае радніНас абдзіраюць дзень пры дні.Нібыта нашыя заступнікі i слугі,А паглядзець — увішныя хапугі,Адзін нахабна, іншы асцярожнаХапае ўсё, за што ўхапіцца можна.На складах, хоць дабра не так i многа,Трымаюць махляры адзін другога,Каб ix не заўважаў ніхто віны,Даюць i служкам паспытаць яны.Прачнешся ноччу у халодным поце,Бо ведаеш, што злодзей на «рабоце»:Складае долары i залацішка зліткіI абдзірае беднага да ніткі.Пра рынкі потым будзе нешта нлесціТаму, ў каго няма ні піць, ні есці,Затое ёсць бяспраўе i бязладдзе,I толькі ў тых сумленне, хто не крадзе.15/IX—92
АпошняяРазбіты комін, парадзелы дах,Вісіць адна кашуля на вяроўцы.— A людзі дзе?— A людзі на кладах,Туды адправіліся ўсе аднавяскоўцы, —Азвалася бабуля з-пад раднаЗ маленькаю сівою галавою.— Лічы, што дажываю век аднаI гора мыкаю адна-адною.Так i гібею з году ў год,Глухою, невідушчаю, слабою.Адна у цеха — толькі кот,То з ім сваруся, то сама з сабою.Гады, пытаеце? Усе мае гадыПрабеглі, дзеткі, у бядзе i ў працы,А час надыдзе, на кладыСваім прыйдзецца ходам дабірацца.Каб даў Гасподзь хоць дачакацца летаI свежае з гароду навіны...А на бабулю весела з партрэтаГлядзелі два прыгожыя сыны.21 /XI—92
Квартальны планЯшчэ пратрымаюся месяцы трыI зубы тады пакладу на паліцу,Бо ўжо не памогуць літфонд i сябры,І там ім прыйдзецца да скону пыліцца.Відаць, не ўратуюць ні д'ябал, ні Бог,Бо я не прыдбаў за жыццё анізвання,Нарэшце сабе напішу некралогI тэксты прамоў на сваім пахаванні.Пакуль не зваліўся i розум не згас,Каб тэксты ўзгадняць не насілі.Сябры, пастараюся выручыць вас,Каб на паніхідзе не надта хлусілі.27/ VIII—92
* * *Мне жыць іначай немагчыма, —Паспеў ссівець i паліняць,Бо за любімую РадзімуГатоў хоць сёння смерць прыняць.27 /VIII—92